Іосіф Іванавіч Дзякаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Іванавіч Дзякаў
Дата нараджэння 4 красавіка 1903(1903-04-04)
Месца нараджэння Гомель
Дата смерці 11 студзеня 1984(1984-01-11) (80 гадоў)
Месца смерці Гомель
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421945
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф Іванавіч Дзякаў (4 красавіка 190311 студзеня 1984) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іосіф Дзякаў нарадзіўся 22 сакавіка (па новаму стылю — 4 красавіка 1903 года ў Гомелі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922 годзе кончыў пяхотную школу імя СНК БССР. У 1939 годзе скончыў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу, пасля чаго працаваў у Бярозаўскім райкаме ВКП(б) Брэсцкай вобласці. У студзені 1942 года Дзякаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Заходнім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1943 годзе скончыў курсы палітсаставу Заходняга фронту. Да чэрвеня 1944 года старэйшы лейтэнант Дзякаў быў парторгам батальёна 494-а стралковага палка 174-й стралковай дывізіі 31-й арміі 3-а Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Беларускай ССР[1].

23 чэрвеня 1944 года ў баі за вышыню ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, Дзякаў павёўшы за сабой байцоў, уварваўся ў варожую траншэю, знішчыўшы ў рукапашнай схватцы 15 салдат і афіцэраў ворага, а таксама падарваў гранатай варожы кулямёт. 15 ліпеня 1944 у ходзе баёў за вызваленне Гродна Дзякаў, замяніўшы сабой камандзіра роты, які быў паранены, павёў сваіх байцоў у атаку, асабіста знішчыўшы каля 80 салдат і афіцэраў ворага[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнанат Іосіф Дзякаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і Медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6502[1].

У 1945 годзе ў званні старэйшага лейтэнанта Дзякаў быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі, знаходзіўся на партыйнай рабоце. Памер 11 студзеня 1984 года, пахаваны ў Гомелі[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном,3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.