Іосіф Іванавіч Каржанеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Іванавіч Каржанеўскі
польск.: Józef Korzeniewski
Дата нараджэння 19 (31) сакавіка 1806
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1870(1870-05-21) (64 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, інфекцыяніст
Навуковая сфера медыцына
Месца працы Віленская медыка-хірургічная акадэмія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Іосіф Іванавіч Каржанеўскі (польск.: Józef Korzeniewski, літ.: Juozapas Koženevskis; 19 сакавіка (31 сакавіка) 1806 — 21 мая 1870) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і інфекцыйных хвароб, доктар медыцыны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гімназію ў Нясвіжы, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў пры ўніверсітэце памочнікам празектара анатоміі. У 1829 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны.

У 1831 годзе пакінуў службу і паехаў у Брэст-Літоўск і Віцебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з халерай. У 1832 г. памочнік празектара хірургічнай клінікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1835 г. экстраардынарны прафесар, выкладаў дэсмургію(руск.) бел. (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 18371839 гг. займаўся ва ўніверсітэцкіх клініках за мяжой і па вяртанні ў 1840 годзе прызначаны экстраардынарным прафесарам і дырэктарам акадэмічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 годзе застаўся па-за штатам і займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільне. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асветнікі зямлі беларускай — Мн., 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]