Іосіф Іосіфавіч Апаровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Іосіфавіч Апаровіч
Псеўданім Вішнеўскі
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Званне лейтэнант
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Іосіф Іосіфавіч Апаровіч (1909, в. Сітнікі, Пухавіцкі раён — 2002) — лейтэнант, беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у Сітніках у 1909 годзе ў звычайнай сялянскай сям’і. Усяго было ў яго сем братоў і сясцёр. Бацька працаваў кавалём. Маці — па найму ў багатых людзей. Бацька памёр ад эпідэміі ў 1917 годзе. З пачаткам калектывізацыі сям’я Апаровічаў пераехала ў вёску Падбярэжжа. З калгаса «Пяцігодка» Іосіфа Апаровіча прызвалі ў Чырвоную Армію.

Баявое хрышчэнне лейтэнант Апаровіч атрымаў на другі дзень пасля пачатку вайны. 23 чэрвеня 1943 г. яго кулямётная рота ўступіла бой з пераўзыходзячымі сіламі фашыстаў пад Кобрынам. Пры абароне Петрыкава Апаровіч быў кантужаны і цяжка паранены. Служыў у маршавай роце, вучыў салдат. У жніўні 1942 г. група, якой камандаваў Апаровіч, перайшла лінію фронту ў раёне так званых Суражскіх варот.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За баявыя заслугі, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мужнасць і гераізм Іосіф Іосіфавіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай ступені, многімі медалямі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар двух кніг: «На галоўнай магiстралi» і «I падняўся народ».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Апарович, И. На главной магистрали/И. Апарович.- Мн.: Беларусь, 1971.- 125 с.
  • Мурашов, А.Г. Партизанская береза/А.Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.
  • Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 365-366.
  • Суслаў. А. Такое не забываецца/ А. Суслаў//Сцяг Кастрычніка.-1971.- 5 студзеня

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]