Сітнікі (Пухавіцкі раён)
Аграгарадок
Сітнікі
|
Сі́тнікі[1] (трансліт.: Sitniki, руск.: Ситники) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Месціцца за 13 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад расліны сітнік[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1861 года вёска ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін, 2 лаўкі і карчма.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1939 года па 1954 год Сітнікі — цэнтр Пудзецкаслабодскі сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня партызаны савецкай 1-й Мінскай брыгады занялі вёску і ўтрымлівалі яе да прыходу 3 ліпеня часцей 3-й арміі 1-га Беларускага фронту[3].
Да 2013 года Сітнікі ўваходзілі ў склад Ананіцкага сельсавета[4], дзе ў 1973—2013 гадах былі яго цэнтрам[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары
- 1917 год — 43 двары, 300 жыхароў (усе беларусы)[6]
- 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў[7]
- 2002 год — 417 жыхароў, 134 двары
- 2009 год — 536 жыхароў
- 2019 год — 393 жыхары[8]
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць праваслаўная царква, прыход Праабражэння Гасподняга[9].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічае Ананіцкая сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Іосіфавіч Апаровіч (1909—2002) — лейтэнант, кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ Памяць 2003, с. 720.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ История Пуховичского благочиния . sobornevsky.by. Праверана 8 лістапада 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сітнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сітнікі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 181. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Яшкін І. Я. Сіта // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 174. — 256 с. — 2 800 экз.
- Jelski A. Sitniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 628.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх