Іосіф Людвігавіч Пятровіч
Іосіф Людвігавіч Пятровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1990 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1977) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іосіф Людвігавіч Пятро́віч[1] (12 сакавіка 1920 — 27 кастрычніка 1990) — гісторык, доктар гістарычных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Брат М. І. Пятровіч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Валоўшчына (зараз у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны з 10 ліпеня 1942 года ў партызанах, начальнік асобага аддзела 36-а партызанскага атрада 8-й партызанскай брыгады[2]. Са студзеня 1944 года сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падпольных райкамаў ЛКСМБ[1]. Пасля вайны быў на партыйнай рабоце[1]. У 1953 годзе скончыў Віленскі педагагічны інстытут. З 1964 года І. Л. Пятровіч у Мінскім педагагічным інстытуце, спачатку выкладчык, з 1975 года — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па гісторыі польскага рабочага руху. Сярод апублікаванага:
- Деятельность КПСС и ПОРП по развитию и укреплению братского сотрудничества между советским и польским народами (1956—1961 гг.) / Моск. ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. Кафедра истории КПСС Ин-та повышения квалификации преподавателей обществ. наук при МГУ. — М., 1962.
- Трудовой коллектив и соревнование : (Материал в помощь лекторам, преподавателям и слушателям нар. ун-тов техн.-экон. знаний) / И. Л. Петрович, Г. И. Степанов — Мн., 1984.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі.
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені[2].
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ а б Петрович Иосиф Людвигович // «Партизаны Беларуси» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятровіч Іосіф Людвігавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1990 годзе
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Гісторыкі СССР
- Члены КПСС