Іосіф Маркавіч Максіменя
Іосіф Маркавіч Максіменя | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 жніўня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1964 (51 год) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іо́сіф Ма́ркавіч Максіме́ня (16 жніўня 1912, Старына, Капыльскі раён — 15 жніўня 1964) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у сельскай гаспадарцы. З 1934 па 1937 г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у родным калгасе.
У канцы 1939 г. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на Карэльскі перашыек. 5 сакавіка 1940 г. у баі за авалоданне вышынёй «Эйрапя», якая кантралявала ўсю мясцовасць, І. М. Максіменя пад моцным кулямётным і артылерыйскім агнём прабіўся на вышыню, закідаў гранатамі варожы дот, узняў сцяг свайго палка і да падыходу падмацавання паўтары гадзіны вёў няроўны бой. 7 сакавіка 1940 г. кулямётчык І. М. Максіменя сярод першых фарсіраваў раку Вуоксу, замацаваўся на супрацьлеглым беразе і забяспечыў паспяховую пераправу батальёна, які паспешна разгарнуў далейшае наступленне.
7 красавіка 1940 года за праяўленыя мужнасць, адвагу і бясстрашша ў барацьбе з белафінамі Іосіфу Маркавічу Максіменю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У час Вялікай Айчыннай вайны І. М. Максіменя змагаўся з нацыстамі ў партызанскай брыгадзе імя У. І. Леніна. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса, у Орлікаўскім лясніцтве.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1952 гг.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Памяць: Капыльскі раён. — Мн.: Бел.навука, 2001. — с.301.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Капыльскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання