Іосіф Ігнатавіч Мацюкевіч
| Іосіф Ігнатавіч Мацюкевіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 26 верасня 1890 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 верасня 1938 (47 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | мовазнавец |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Іосіф Ігнатавіч Мацюке́віч (26 верасня 1890, в. Гернікі Гродзенская губерні, Расійская імперыя, цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці — 16 верасня 1938, Менск, турма НКУС) — беларускі мовазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ. З кастрычніка 1930 года вучоны сакратар, з ліпеня 1930 — намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН. Прымаў удзел у рэфармаванні беларускага правапісу.[1]
31 кастрычніка 1933 года арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай пазасудовага органа 9 верасня 1934 года прысуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 2 ліпеня 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску, у турме НКУС (цяпер СІЗА КДБ). Па першым прысудзе рэабілітаваны 16 жніўня 1956, па другім — 21 лістапада 1956 года.[1]
Зноскі
- ↑ а б Маракоў 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацюкевіч Іосіф Ігнатавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Расстраляныя ў Беларусі