Іосіф Тарасавіч Ляскоўскі
Іосіф Тарасавіч Ляскоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1946 |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1920—1926, 1941—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іосіф Тарасавіч Ляскоўскі (1901 — 23 снежня 1946) — камандзір аддзялення сувязі батарэі 120-мм мінамётаў 1038-га стралковага палка, старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Прудок Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. У 1920—1926 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Вярнуўшыся дадому да 1937 года працаваў бухгалтарам МТС у Хоцімскім раёне, потым з’ехаў у Данбас. Працаваў горным тэхнікам на Галубоўскім рудніку ў Луганскай вобласці.
У 1941 годзе быў зноў прызваны ў армію. У баях Вялікай Айчыннай вайны са жніўня таго ж года, асвоіў спецыяльнасць сувязіста. Удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Херсона, Мікалаева, Адэсы, фарсіраванні Паўднёвага Буга, Днястра, Віслы і скончыў вайну ў Берліне. Член ВКПб з 1943 года. Быў тройчы паранены. Да лета 1944 года старшы сяржант Ляскоўскі быў камандзірам аддзялення сувязі батарэі 120-мм мінамётаў 1038-га стралковага палка.
У жніўні 1944 года пры фарсіраванні Днястра і ў наступных баях за плацдарм кабель, пракладзены праз раку старшым сяржантам Ляскоўскім, быў адзінай лініяй сувязі, па якой камандзір дывізіёна кіраваў агнём батарэй, якія знаходзіліся на левым беразе. Ляскоўскі і два падпарадкаваных яму тэлефаніста, грэбуючы небяспекай, ліквідавалі пашкоджанні на лініі, выкліканыя агнём праціўніка, і аднаўлялі сувязь.
25 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Базіень тэлефаністы, пасланыя Ляскоўскім на ліквідацыю пашкоджанняў, былі параненыя. Старшы сяржант, таксама паранены, сам выйшаў на лінію і ліквідаваў 6 парываў тэлефоннай сувязі. Быў паранены ў нагу, але працягваў выконваць баявую задачу, пакуль не страціў прытомнасць.
Загадам ад 29 жніўня 1944 года старшы сяржант Ляскоўскі Іосіф Тарасавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Неўзабаве 295-я стралковая дывізія была перададзена ў склад 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту, удзельнічала ў баях на Кюстрынскім плацдарме, штурмавала Берлін.
4 лютага 1945 года ў баях за горад Кюстрын Ляскоўскі забяспечваў бесперабойную сувязь агнявой пазіцыі з назіральным пунктам, дзякуючы чаму было падаўлена 2 буйнакаліберных кулямёта, гармата, знішчана да 20 праціўнікаў. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Загадам ад 25 сакавіка 1945 года старэйшы сяржант Ляскоўскі Іосіф Тарасавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
28 красавіка — 1 мая 1945 года ў баях на вуліцах Берліна сувязіст зноў вызначыўся, пад агнём праціўніка ліквідаваў больш за 20 пашкоджанняў лініі сувязі. У прадстаўленні І. Т. Ляскоўскага да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені камандзір палка пісаў: «У баях з 28 красавіка па 1 мая 1945 года на подступах да рэйхстага таварыш Ляскоўскі ўзорна наладзіў разведку агнявых сродкаў праціўніка і забяспечыў батарэю бесперабойнай сувяззю. Ліквідуючы пад агнём праціўніка пашкоджанні на лініях сувязі, ён забяспечыў дакладнае, бесперабойнае кіраванне, у выніку чаго было знішчана тры станковых кулямёты, два мінамёты і больш за узвод праціўнікаў. Акрамя таго, падаўлены агонь чатырох кулямётаў, двух мінамётаў і рассеяная вялікая колькасць варожых салдат і афіцэраў, што спрыяла падраздзяленням палка паспяхова захапіць восем кварталаў горада.»
У ліпені 1945 года быў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў Данбас.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і бясстрашнасць, праяўленыя ў баях з нямецкімі захопнікамі, старшы сяржант Ляскоўскі Іосіф Тарасавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені. Стаў поўным кавалерам ордэна Славы[1].
Жыў у горадзе Кіраўск Луганскай вобласці. Працаваў на шахце, быў абраны парторгам. Але арганізм, падарваны раненнямі, не вытрымаў напружання. 23 снежня 1946 года Іосіф Тарасавіч Ляскоўскі памёр.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 3-х ступеняў, медалямі, у тым ліку «За адвагу»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Іосіф Тарасавіч Ляскоўскі на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреев Г. И., Вакуров И. Д. Солдатская слава. — М., 1971. Кн. 3.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Ляскоўскі Іосіф Тарасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 428.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Иосиф Тарасович Лесковский на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Луганскай вобласці
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Сувязісты Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне