Перайсці да зместу

Ірвінг Берлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірвінг Берлін
англ.: Irving Berlin
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні руск.: Израиль Моисеевич Бейлин
Дата нараджэння 11 мая 1888(1888-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1989(1989-09-22)[1][2][…] (101 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Moses Beilin[d][6]
Маці Lena Jarchin[d][6]
Жонка Dorothy Goetz[d] і Ellin Berlin[d]
Дзеці Mary Ellin Barrett[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст, аўтар песень, сцэнарыст, кінакампазітар, паэт-песеннік, musical theatre composer, кінасцэнарыст
Гады актыўнасці з 1907
Інструменты фартэпіяна
Жанры Columbia Records
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Alexander's Ragtime Band, Edison Amberol cylinder, 1911

Ірвінг Берлін (англ.: Irving Berlin), пры нараджэнні Ізраіль Бейлін (11 мая 1888, Магілёў — 22 верасня 1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвінам, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Аўтар не менш за 700 песень, напісаў музыку для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў.

Ізраіль Бейлін быў малодшым з васьмярых дзяцей у сям’і сінагагальнага кантара Майсея Бейліна (1848—1901)[8] і Леі Ліпкінай (1850—1922),[9] выхадцаў з Талачына Магілёўскай губерні, цяпер у Беларусі.[10][11][12] Старэйшыя дзеці ў сям’і нарадзіліся ў Талачыне, найстарэйшы брат будучага кампазітара заставаўся ў горадзе пасля эміграцыі астатніх членаў сям’і.[13] Часам лічыцца, што Ірвінг Берлін нарадзіўся ў Цюмені[14][15]. У сваіх інтэрв’ю 1930—1940 гадоў І. Берлін распавядаў, што з’явіўся на свет ў Магілёве[16][16][17]. Калі Стывен Спілберг у 1980-х гадах задумаў здымаць фільм пра І. Берліна і сустракаўся дзеля гэтага з кампазітарам, той нечакана распавёў, што насамрэч ён родам з Табольска[18].

Неўзабаве пасля нараджэння будучага кампазітара сям’я пераехала ў Табольск. Адтуль Бейліны праз порт Антверпена на караблі «Rhynland» адправіліся ў Нью-Ёрк, куды прыбылі 14 верасня 1893 года.

Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (англ.: East-Side), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расіі і Усходняй Еўропы.

Не меў музыкальнай адукацыі і спачатку складаў музыку, нават не валодаючы нотнай граматай і не ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песню запісаў у 19 гадоў. Першая мелодыя, якая прынесла яму сусветную славу, «Александр рэгтайм бэнд» англ.: Alexander Ragtime band, з’явілася ў 1911 г. З 1914 г. піша мюзіклы і музыку для драматычных спектакляў, з 1930 г. — музыку для кінафільмаў. Практычна кожны са спектакляў і фільмаў даў свету ад аднаго да чатырох «хітоў».

Сярод найбольш вядомых твораў: песня «Божа, блаславі Амерыку» (англ.: God Bless America), якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 г.; песня «Puttin on the Ritz» (1929) — «неафіцыйны гімн Галівуда»; балада «Белыя Каляды» (англ.: White Christmas) з фільма «Курортная гасцініца» (англ.: Holiday Inn) (1942), якая трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў свеце (100 млн дыскаў) і стала адным з культавых сімвалаў калядных святаў у Амерыцы.

  1. а б Irving Berlin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Israel Isidore Baline // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118850776 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 1 ліпеня 2024.
  5. http://www.nytimes.com/books/first/m/mordden-roses.html
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. а б Furia P. Irving Berlin: A Life in SongSchirmer, 1998. — ISBN 978-0-02-864815-6
  8. Надмагільны помнік Майсея Бейліна на Вашынгтонскіх могілках у Брукліне
  9. Маё мястэчка Талачын Архівавана 8 кастрычніка 2013.
  10. The Complete Lyrics of Irving Berlin
  11. Сям’я Майсея Бейліна ў спісах пасажыраў карабля «Rhynland», прыбыўшага на Эліс Айлэнд з Антверпена 14 верасня 1893 года
  12. Майсей Бейлін, бацька кампазітара, у музеі Эліс Айлэнд
  13. Irving Berlin: He is American Music!
  14. Сірацін А. Яўрэй з Цюмені — гонар Амерыкі Архівавана 9 жніўня 2007.
  15. Jewish.ru Архівавана 3 снежня 2013.
  16. а б Біяграфія І. Берліна на IMDb
  17. Біяграфія І. Берліна на sing365.com Архівавана 15 мая 2013.
  18. «Мюзік-хол»: амерыканская музыка — гэта ён(недаступная спасылка)