Перайсці да зместу

Іржы Фрэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іржы Фрэйка
чэшск.: Jiří Frejka
Дата нараджэння 6 красавіка 1904(1904-04-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1952(1952-10-27)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Josef Frejka[d][5]
Жонка Dagmar Vondrová[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія пісьменнік, рэжысёр, выкладчык універсітэта, архітэктар, настаўнік, тэатразнавец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́ржы Фрэ́йка (чэшск.: Jiří Frejka; 6 красавіка 1904, Уцехавіцы-пад-Стражышцем, Чэхія — 27 кастрычніка 1952) — чэшскі рэжысёр; прадстаўнік чэшскага авангардызму ў тэатры.

Скончыў пражскія ўніверсітэт і кансерваторыю. У 1920-я гг. рэжысёр у «Вызваленым» тэатры, з 1929 года — у Нацыянальным тэатры, у 19451950 мастацкі кіраўнік Тэатра на Вінаградах  (чэшск.) у Празе. З 1946 года выкладаў у Акадэміі музычных мастацтваў у Празе.

Ставіў сацыяльна-вострыя, умоўныя па форме спектаклі: «Цырк Дандэн» паводле п'есы «Жорж Дандэн» Мальера (1925), «Жанчыны на свяце Фесмафорыяў» (1926) і «Птушкі» (1934) Арыстафана, «Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі (1935), «Барыс Гадуноў» А. Пушкіна (1937), «Рамэа і Джульета» (1938), «Макбет» (1946), «Віндзорскія свавольніцы» (1949) У. Шэкспіра, «Гора ад розуму» А. Грыбаедава (1947) і інш.

Зноскі

  1. а б Jiří Frejka // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. SOA Třeboň, Matrika narozených Velká Chyška 9A, s. 207 — 2002.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. SOA Třeboň, Matrika narozených Velká Chyška 9A, s. 207