Ірына Мікалаеўна Рынейская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ірына Мікалаеўна Рынейская

Нараджэнне 6 жніўня 1972(1972-08-06) (50 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Ірына Мікалаеўна Рынейская (нар. 6 жніўня 1972, Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала настаўнікам хіміі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 9 г. Бабруйска, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела адукацыі, начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана»[2].

Зноскі