Юбілейны медаль «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Юбілейны медаль «У памяць 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Дата заснавання | 16 кастрычніка 2018 | ||
Статус | уручаецца |
Юбіле́йны меда́ль «У па́мяць 30-го́ддзя вы́ваду саве́цкіх во́йскаў з Афганіста́на» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 409 ад 16 кастрычніка 2018 года[1].
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медалём узнагароджвацца грамадзяне Беларусі (у тым ліку пасмяротна):
- Якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане ў перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года;
- Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечванне памяці загінулых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем’яў загінулых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Узнагарода вырабляецца з латуні.
На пярэднім баку медаля ў цэнтры размешчаны стылізаваныя выявы двух верталётаў, пад імі — трох бронетранспарцёраў на фоне гор. На адным з бронетранспарцёраў намаляваны фігуры вайскоўцаў, якія трымаюць Баявы Сцяг. У цэнтры верхняй часткі медаля — рэльефная выява пяціканцовай зоркі чырвонага колеру з сярпом і молатам. Справа і злева ад выявы верталётаў — рэльефныя надпісы залацістага колеру «1979» і «1989». У ніжняй частцы медаля — надпіс «АФГАНІСТАН».
На адваротным баку медаля ў цэнтры размешчаны рэльефны надпіс «30 ГАДОЎ ВЫВАДУ САВЕЦКІХ ВОЙСКАЎ З АФГАНІСТАНА», пад ёй — надпіс «15 лютага 2019», у ніжняй частцы — рэльефная выява пяціканцовай зоркі, справа і злева ад якой сіметрычна размешчаны лаўровыя галіны[1].