Перайсці да зместу

Ірэна Марыняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірэна Марыняк
польск.: Irena Maryniakowa
Дата нараджэння 31 мая 1931(1931-05-31) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, мовазнаўца
Навуковая сфера мовазнаўства[1], польская[1] і руская[1]
Месца працы
Навуковая ступень навуковы прафесар[d][2] (18 чэрвеня 1998) і габілітаваны доктар[3] (1 студзеня 1991)
Альма-матар
Узнагароды
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Ірэ́на Мары́няк (польск.: Irena Maryniakowa; нар. 31 мая 1931, Цехановец, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі мовазнавец. Доктар гуманітарных навук (1974), доктар гуманітарных навук у галіне славянскага мовазнаўства (1991), прафесар (1998).

Скончыла ў 1956 годзе Варшаўскі ўніверсітэт. З 1953 працавала ў Польска-савецкім інстытуце  (польск.) ў Варшаве. З 1957 года ў Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1992 загадчыца аддзела беларускай мовы.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе лексікаграфію, граматычную сістэму мовы, дыялекталогію польска-ўсходнеславянскага пагранічча. Сааўтар «Вялікага руска-польскага слоўніка» (т. 1—2, 1970; 3-е выд. 19861987), лексічнага «Атласа усходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 5—7, 19951999), працы «Тэксты польскіх гаворак з рэгіёна даўніх паўночна-ўсходніх крэсаў» (1996) і інш. Вывучала мову і побыт старавераў, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы («Слоўнік гаворкі старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1980, з І. Грэк-Пабіс; «Сінтаксічныя функцыі інфінітыва ў пскоўскай гаворцы і ў гаворцы расіян-старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1982, і інш.).

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Polish Science Праверана 7 снежня 2022.
  3. Polish Science Праверана 17 снежня 2022.