Ісабэла (Басілан)
| Горад | |
| Ісабэла | |
|---|---|
| Isabela | |
| 6°42′10″ пн. ш. 121°58′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Басілан |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1848 |
| Першая згадка | 1848 |
| Горад з | 2001 |
| Плошча | 224 км² |
| Вышыня цэнтра | 20 м |
| Тып клімату | Трапічны клімат |
| Часавы пояс | UTC+8, летам UTC+9 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 112788 чалавек (2015) |
| Канфесійны склад | каталіцызм, іслам |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +63 (0)62 |
| Паштовы індэкс | 7300 |
|
|
|
| isabelacity.gov.ph | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ісабэла (тагальск.: Isabela) — горад на поўдні Філіпінаў на востраве Басілан. Насельніцтва (2015 г.) — 112 788 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае паселішча на месцы горада было заснавана іспанскімі езуітамі ў XVII ст. У 1848 г. іспанцы заснавалі крэпасць, якой далі назву Ісабэла ў гонар Ізабелы II. У 1899 г. яна была занята амерыканцамі і далучана да Філіпінаў. У 1954 г. горад атрымаў самакіраванне. У 1973 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Басілан. У 2017 г. адміністрацыйны цэнтр быў перанесены ў суседні Ламітан, муніцыпалітэт Ісабэлы далучаны да суседняга паўвострава Замбаанга. З 1970-х гг. горад перажыў некалькі тэрарыстычных атак.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя галіны эканомікі: транспарт, гандаль, турызм, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Горад мае шчыльныя эканамічныя сувязі з Кітаем, Тайванем і Паўднёвай Карэяй. Болей за пятую частку жыхароў знаходзяцца за афіцыйнай рысай беднасці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 10 снежня 2020.
