Басілан
Басілан | |
---|---|
тагальск. Basilan | |
![]() Бераг | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 234,2 км² |
Насельніцтва | 293 322 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 237,66 чал./км² |
Размяшчэнне | |
6°34′00″ пн. ш. 122°03′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Сулу |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Басілан (тагальск.: Basilan) — найбуйнейшы востраў архіпелага Сулу. Складае асобную правінцыю з адміністрацыйным цэнтрам у Ламітане (да 2017 г. — у горадзе Ісабэла). Плошча — 1234,2 км². Насельніцтва (2010 г.) — 293 322 чал.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Басілан месціцца на паўднёвым усходзе мора Сулу, адзелены пралівам (каля 17 км) ад буйнога вострава Мінданаа. Суша сфарміравалася ў выніку тэктанічнага нахілу дна акіяна. Паверхня гарыстая. Усяго на Басілане налічваецца 22 гары. Навышэйшай з'яўляецца гара Басілан (998 м).
Басілан знаходзіцца за межамі пояса тайфунаў. Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +26,6°C. Гадавая колькасць ападкаў — 1100 мм.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
У мінулым востраў Басілан быў пакрыты трапічным лесам. У нашы дні захавалася меней за 3000 га ляснога фонду. Тут налічваецца каля 88 відаў флоры. Фаўна сушы бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, земнаводнымі. З сысуноў вядомы толькі 2 віды кажаноў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
[[Выява:Fort Isabella Segunda.jpg|thumb|left|Іспанская крэпасць у Ісабэле], 1901 г.] Да XV ст. Басілан з'яўляўся цэнтрам дзяржавы Кумаларанг, адкуль у Кітай прывозілі жэмчуг. У XVII — XIX стст. востраў аспрэчваўся паміж Іспаніяй і султанатам Сулу. Мусульмане з Сулу сяліліся пераважна на паўднёвым беразе, хрысціяне з іспанскіх валоданняў — вакол горада Ісабэла. Астатнюю частку насялялі тубыльцы якан. У 1899 г. востраў быў акупаваны ЗША і далучаны да Філіпінаў.
У другое дзесяцігоддзе XX ст. Басілан стаў важным эканамічным цэнтрам сельскагаспадарчай вытворчасці экспартных культур і лесанарыхтовак. Тут з'явіліся буйныя камерцыйныя плантацыі гевеі і какосавай пальмы, якія належылі пераважна іншаземным кампаніям. Гэта прывяло да крызісу традыцыйнага ладу жыцця і пралетарызацыі сельскага насельніцтва. Сітуацыя мала змянілася пасля таго, як у 1946 г. Філіпіны абвясцілі незалежнасць. Мясцовыя ўлады фарміраваліся пераважна з ліку хрысціян і мусульман поўдню. Якан складалі большасць астравіцян, аднак амаль не былі прадстаўлены ў мясцовых органах кіравання. У 1970-я гг. сітуацыя нават пагоршылася з-за рэлігійных сутычак і тэрарызму.
У 1973 г. Басілан быў вылучаны ў асобную правінцыю. У 2001 г. далучаны да аўтаномнага рэгіёна ў Мусульманскім Мінданаа. На востраве развіваюцца турызм, робяцца захады для аднаўлення прыбытковасці сельскай гаспадаркі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Герб Басілана
Вадаспад Булінган — прыродная славутасць Басілана
Шэсце падчас свята
Перапрацоўка копры
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Горад Ісабэла
- Інфармацыя для вандроўнікаў Архівавана 20 кастрычніка 2020.