Ісак Аронавіч Давідовіч
| Ісак Аронавіч Давідовіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 4 снежня 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 снежня 1993 (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | батальны жанр |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | сацрэалізм |
| Уплыў | Міхаіл Георгіевіч Эндэ і Вячаслаў Мікалаевіч Руцай |
| Член у | |
Ісак Аронавіч Давідовіч (4 снежня 1911, Бабруйск — 5 снежня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 4 снежня 1911 года ў Бабруйску ў яўрэйскай сям’і. З 1927 па 1930 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў выкладчыкаў М. Г. Эндэ і В. М. Руцая. Дыпломная праца — карціна «На лесараспрацоўках».[2].
У 1932 годзе працаваў мастаком у кааператыве «Мастак». Быў арыштаваны 3 лістапада 1932 года. Асуджаны Асобай нарадай пры Калегіі ДПУ 15 сакавіка 1933 года па артыкуле 58 пп. 10, 11 Крымінальнага кодэксу РСФСР за антысавецкую агітацыю да тэрміну папярэдняга зняволення[3] і ў той жа дзень вызвалены[2]. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 31 мая 1989 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1932 года.
Памёр 5 снежня 1993 года ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1934 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, а таксама ў станковай і кніжнай графіцы, маляваў ілюстрацыі і плакаты.
Сярод манументальных твораў — роспіс плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з Іванам Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі дзяржавамі (1956, з Іванам Ахрэмчыкам). Сярод твораў у кніжнай графіцы — «Апавяданні» З. Бядулі (1947), «Ехаў казачнік Бай» (1955) і «Казкі. Легенды» М. Танка, «Людзі на балоце» Івана Мележа.
Творы жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]- «Карагод» (1937)
- «Курлоўскі расстрэл» (1939)
- «Партызаны на прывале» (1948)
- «Маці» (1954)
- «Наша будучае сяло» (1961)
- «Паміж баямі» (1965)
- «Нарачанская быль» (1967)
- «Першадрукар Францыск Скарына» (1968)
- «Хакеісты» (1975)
- «Солдаты рэвалюцыі» (1977)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- П. В. Масленікаў. Давідовіч Ісак Аронавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 563. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.beljews.info/Davidovich.htm Архівавана 23 верасня 2015.
- Ісак Аронавіч Давідовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Яўрэйскія мастакі
- Рэпрэсаваныя ў БССР