Ісак Аронавіч Давідовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ісак Давідовіч)
Jump to navigation Jump to search
Ісак Аронавіч Давідовіч
руск.: Исаак Аронович Давидович
Дата нараджэння: 4 снежня 1911(1911-12-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 снежня 1993(1993-12-05) (82 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: гістарычны, батальны
Вучоба:
Стыль: сацрэалізм
Вядомыя працы: «Свята Перамогі. 1964»
Уплыў: М. Эндэ, В. Руцай
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ісак Аронавіч Давідовіч (4 снежня 1911, Бабруйск — 5 снежня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкая капэрта Белпошты 2001 года з рэпрадукцыяй карціны І. А. Давідовіча і Я. М. Ціхановіча «Свята Перамогі. 1964»

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930). З 1934 прымаў удзел у мастацкіх выставах. Працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, а таксама ў станковай і кніжнай графіке, маляваў ілюстрацыі і плакаты. Сярод манументальных твораў — роспіс плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з Іванам Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі дзяржавамі (1956, з Іванам Ахрэмчыкам). Сярод твораў у кніжнай графіцы — «Апавяданнi» З. Бядулі (1947), «Ехаў казачнiк Бай» (1955) и «Казкi. Легенды» М. Танка, «Людзi на балоце» Івана Мележа.

Творы жывапісу[правіць | правіць зыходнік]

  • «Карагод» (1937)
  • «Курлоўскі расстрэл» (1939)
  • «Партызаны на прывале»(1948)
  • «Маці» (1954)
  • «Наша будучае сяло» (1961)
  • «Паміж баямі» (1965)
  • «Нарачанская быль» (1967)
  • «Першадрукар Францыск Скарына» (1968)
  • «Хакеісты» (1975)
  • «Солдаты рэвалюцыі» (1977)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]