Фабіян Мацвеевіч Ярэміч
Фабіян Мацвеевіч Ярэміч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1958 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Фабіян Мацвеевіч Ярэміч (20 студзеня 1891, вёска Дуляўцы сучаснага Ваўкавыскага раёна — 29 чэрвеня 1958) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з беларускай сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбургу. Працаваў у Вільні тэхнікам. За сацыял-дэмакратычную работу сярод тэлеграфістаў зняволены ў турме (1912). Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда (снежань 1917). Сябра прэзідыума Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Сябра Рады БНР (1918).
У 1919—1922 — начальнік тэлефоннай станцыі ў Вільні. Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканняў (1922 — 1935), старшыня Беларускага пасольскага клуба ў 1925—1930. Адзін з арганізатараў і лідараў Беларускага сялянскага саюза (1925), Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926). Выдаваў газету «Сялянская ніва» (1925—1930). У 1926 г. у складзе польскай парламенцкай дэлегацыі разам з Пятром Мятлой наведаў БССР.
У час Другой сусветнай вайны працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў Мінску і Барысаве. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944). У 1945—1956 рэпрэсаваны і зняволены савецкімі ўладамі ў канцлагеры. Выйшаўшы на волю, жыў у Вільні.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Літве
- Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
- Члены Беларускага сялянскага саюза
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Члены Беларускага пасольскага клуба
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Палітыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса