Ісламская дзяржава Ірак
| Ісламская дзяржава Ірак | |
|---|---|
| | |
| З'яўляецца часткай | Аль-Каіда |
| Ідэалогія | ісламізм |
| Лідары | |
| Штаб-кватэра | |
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | 15 кастрычніка 2006 |
| Расфарміравана | 8 красавіка 2013 |
| Адлучылася ад | Аль-Каіда ў Іраку |
| Была реарганізавана ў | Ісламская дзяржава Ірака і Леванта |
| Удзел у канфліктах | Вайна ў Іраку |
«Ісламская дзяржава Ірак» (араб. دولة العراق السلامية) — суніцкая протадзяржава, мэта якой — стварэнне ісламскага халіфата ў суніцкіх рэгіёнах Ірака населеных арабамі, тым часам як у Іраку агулам пераважаюць шыіты. Створана 15 кастрычніка 2006 года праз аб’яднанне некалькіх іракскіх паўстанцкіх груповак, у тым ліку Аль-Каіды ў Іраку і яе Кансультацыйнага савета маджахедаў[1][2].
У 2006—2008 гадах, падчас вайны ў Іраку, воінскія часці і ўмацаванні «Ісламскай дзяржавы Ірак» знаходзіліся ў горадзе Масул, правінцыях Багдад, Анбар і Дыяла, сталіцай абвешчана Баакуба.
Пасля смерці лідараў — Абу Аюба аль-Масры і Абу Умара аль-Багдадзі — у красавіку 2010 года, новым кіраўніком групоўкі стаў Ібрагім Авад Ібрагім Алі аль-Бадры ас-Самараі, больш вядомы як Абу Бакр аль-Багдадзі[3].
У красавіку 2013 года «Ісламская дзяржава Ірак» пашырыла сваю дзейнасць на тэрыторыю Сірыі і абвясціла сябе Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта[4][5].
Зноскі
- ↑
- ↑
- ↑ Ибрагим Аввад Ибрагим Али аль-Бадри ас-Самарраи. ААН (5 кастрычніка 2011). Праверана 23 лютага 2015.
- ↑ Key Free Syria Army rebel 'killed by Islamist group'. BBC News. 12 July 2013.
- ↑ Al-Qaeda in Iraq confirms Syria's Nusra Front is part of its network. Al Arabiya. 9 April 2013. Праверана 15 June 2014.