Абу Аюб аль-Масры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абу Аюб аль-Масры
араб. أبو أيوب المصري‎‎
Дата нараджэння 1968
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 2010(2010-04-18)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Браты-мусульмане, Егіпецкі ісламскі джыхад[d], Аль-Каіда і Ісламская дзяржава Ірак
Бітвы/войны

Абу Аюб аль-Масры (араб. أبو أيّوب المصري‎‎; таксама вядомы як Абу Хамза аль-Мухаджыр; 196818 красавіка 2010) — егіпецкі баявік, другі кіраўнік Аль-Каіды ў Іраку пасля гібелі аз-Заркаві, першы лідар групоўкі «Ісламская дзяржава Ірак».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па даных крыніц спецслужбаў ЗША, Масры нарадзіўся ў 19651966 гадах. Каля 1982 года далучыўся да групоўкі «Егіпецкі Ісламскі джыхад»[2]. Лічыцца, што ён быў разам з Усама бін Ладэнам у Судане ў 1995-м, потым пераехаў у Пакістан. У 2002 годзе, пасля падрыхтоўкі ў Афганістане, паехаў у Ірак. Да таго, як змяніць забітага Заркаві, ён быў кіраўніком разведкі групоўкі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе[3][4].

На пасаду лідара іраксай ячэйкі «Аль-Каіды» быў прызначаны 12 чэрвеня 2006 года[5]

У кастрычніку 2006 года іракскія спецслужбы заявілі, што Масры забіты. Тады гэтыя звесткі не пацвердзіліся. 1 мая 2007 года МУС Ірака зноў аб’явіў аб смерці тэрарыста, на гэты раз нібыта ў выніку сутыкнення паміж рознымі групоўкамі баевікоў. Пры гэтым іракскія ўлады заявілі, што ў іх распараджэнні цела Масры няма.

У лютым 2007 г. паранены ў ходзе амерыканскай спецаперацыі, а яго памочнік забіты. 9 мая 2008 года была атрымана, а затым абвергнута інфармацыя аб яго захопе пад Масулам амерыканскімі вайскоўцамі. 18 красавіка 2010 года забіты ў перастрэлцы[6]. Яго пераемнікам, трэцім лідарам іракскай ячэйкі «Аль-Каіды» ў сярэдзіне мая 2010 года стаў мараканец Абу Сулейман ан-Насір.

Зноскі