Абу Бакр аль-Багдадзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абу Бакр аль-Багдадзі
араб. أبو بكر البغدادي‎‎
Абу Бакр аль-Багдадзі
сцяг
Халіф Ісламскай дзяржавы (самаабвешчаны)
з 29 чэрвеня 2014
Папярэднік: тытул заснаваны
 
Дзейнасць: тэрарыст
Веравызнанне: іслам (сунізм)
Нараджэнне: 28 ліпеня 1971(1971-07-28) (47 гадоў)
Самара, правінцыя Салах-эд-Дзін[d], Ірак

Ібрахім Авад Ібрахім Алі аль-Бадры (араб. ابراهيم عواد ابراهيم علي البدري‎‎, нар. 28 ліпеня 1971 года, наваколлі Самары, Ірак), таксама Абу Бакр аль-Багдадзі — iракскi тэрарыст, лiдар тэрарыстычнай групоўкi «Ісламская дзяржава», самаабвешчаны халiф.

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Як мяркуецца, Абу Бакр аль-Багдадзі нарадзіўся каля iракскага горада Самара ў 1971 годзе. Яго сапраўднае імя — Ібрахім Авад Ібрахім Алі аль-Бадры.

У 2005 годзе Абу Бакр быў упамянуты ў справаздачы разведкi ЗША як палявы камандыр «Аль-Каiды» ў горадзе Эль-Кайм ў заходняй пустыні Ірака на мяжы з Сірыяй.

Першапачаткова, аль-Багдадзі кіраваў адным з падраздзяленняў «Аль-Кайды», але ўступіў у канфлікт з іншымі членамі групоўкі, з-за чаго яго атрад адкалоўся ад арганізацыі.

З лютага па снежань 2004 Абу Бакр аль-Багдадзі быў зняволеным у амерыканскім лагеры Бука.

15 кастрычніка 2006 г. ён стварае тэрарыстычную арганізацыю «Ісламская дзяржава».

У 2011 дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў, што выплаціць 10 млн долараў за інфармацыю, якая прывядзе да арышту або смерці Абу Бакр аль-Багдадзі[1].

У чэрвені 2014 года групоўка атрымала сусветную вядомасць, захапiўшы значную частку паўночнага Ірака, уключаючы другі па велічыні горад Ірака Масул. 29 чэрвеня было абвешчана стварэнне «халіфата» на чале з аль-Багдадзі на тэрыторыях Сірыі і Ірака, дзе пануюць радыкалы.

18 сакавіка 2015 Абу Бакр трапіў пад авіяўдар сіл празаходняй кааліцыі па аўтамабільным канвою на мяжы Ірака і Сірыі. Аднак яму ўдалося выжыць.

12 лютага 2018 СМІ паведамілі, што верхавод тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі знаходзіцца пры смерці ў адным з палявых шпіталяў экстрэмістаў у Сірыі [2].

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]