Істопкі (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Істопкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240828046
Істопкі на карце Беларусі ±
Істопкі (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Істопкі (Акцябрскі раён)
Істопкі (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Істопкі (Акцябрскі раён)

Істо́пкі[1] (трансліт.: Istopki, руск.: Истопки; раней таксама Сто́пкі) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. Апошні жыхар памёр у 2004 годзе.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 7 км на паўднёвы захад ад Рассвета, за 169 км ад Гомеля.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі. Забудова драўляная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя, калі засценак Істопкі ўваходзіў у Рудабельскую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 17 жыхароў. 5 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 год — няма жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 10 двароў, 81 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 16 двароў, 88 жыхароў.
  • 1917 год — 99 жыхароў.
  • 1940 год — 25 двароў, 110 жыхароў.
  • 1959 год — 111 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 1 двор, 1 жыхар.
  • 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]