Ісыкскі курган
археалагічны помнік | |
Ісыкскі курган | |
---|---|
Есік обасы | |
| |
43°19′48″ пн. ш. 77°37′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Казахстан |
Месцазнаходжанне | |
Будаўніцтва | V стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісы́кскі курган (каз.: Есік обасы) — помнік археалогіі ў Казахстане, частка некропаля жалезнага веку.
Курган месціцца на левым беразе горнай ракі Ісык за 53,5 км на ўсход ад Алматы, у заходняй частцы буйнога старажытнага пахавальнага комплекса з 45 курганаў. Дыяметр — 60 м, вышыня — 6 м.
У 1969 г. быў даследаваны казахскімі археолагамі на чале К. А. Акішава, якія выявілі на глыбіні 1,2 метра ад узроўня старажытнага гарызонту 2 сакскія пахаванні: цэнтральнае і бакавое (паўднёвае). Цэнтральнае было неаднаразова абрабавана. Бакавая камера з яловых бярвенняў утрымоўвала магільню V — IV стст. да н. э. На драўлянай падлозе ляжалі рэшткі сакскага воіна ў вопратцы, цалкам пакрытай залатымі пласцінамі. На галаву быў апрануты высокі востраканечны капялюш, упрыгожаная выявамі крылатых коней. Доўгі меч і кароткі кінжал складалі яго ўзбраенне. Разам з ваяром у магільню паклалі керамічныя пасудзіны, драўляныя падносы, каштоўныя посуд са срэбра і бронзы. Усяго было знойдзена болей за 4 000 залатых прадметаў.
Залатая браня пахаванага ўяўляла сабою катафракт. Форма адзення і спосаб пахавання дазваляюць выказаць здагадку, што ён з'яўляўся нашчадкам высакароднага сакскага правадыра. Пахаваны, элементы яго вопраткі і брані атрымалі мянушку «Залаты чалавек» (каз.: Алтын Адам). Пасля 1991 г. знаходка стала разглядацца ў якасці сімвала незалежнага Казахстана.