Італьянская рэспубліка (1802—1805)
Выгляд
| Васальная рэспубліка Францыі | |||||
| Італьянская рэспубліка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Repubblica Italiana | |||||
|
|||||
|
Паўночная Італія ў 1803 годзе |
|||||
|
1802 — 1805
|
|||||
| Сталіца | Мілан | ||||
| Мова(ы) | Італьянская | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
| Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||||
| Грашовая адзінка | Міланскі скуда[d] | ||||
| Форма кіравання | рэспубліка і алігархія | ||||
| • | Напалеон I | ||||
Італьянская рэспубліка (італ.: Repubblica Italiana) — кароткачасовае (1802—1805 гады) дзяржаўнае ўтварэнне ў Паўночнай Італіі. Было васальнай дзяржавай Францыі ў часы Напалеона.
Была правапераемнікам Цызальпійскай рэспублікі, якая змяніла канстытуцыю для таго, каб Напалеон стаў яе прэзідэнтам.
У 1805 годзе, пасля таго як Банапарт стаў імператарам Францыі, Італьянская рэспубліка пераўтворана ў Каралеўства Італію, з Напалеонам на чале ў ролі караля і Яўгеніем Багарнэ ў ролі віцэ-караля.