Лігурыйская рэспубліка
| Гістарычная дзяржава | |||||
| Лігурыйская рэспубліка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Repubblica Ligure | |||||
|
|||||
|
|
|||||
| Сталіца | Генуя | ||||
| Мова(ы) | італьянская | ||||
| Плошча |
|
||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Гісторыя | |||||
| • 14 чэрвеня 1797 | адукацыя | ||||
| • Чэрвень 1805 | Анексавана Францыяй | ||||
Лігурыйская рэспубліка (італ.: Repubblica Ligure) — дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеона.
Рэспубліка ўзнікла на аснове колішняй Генуэзскай рэспублікі. У 1797 годзе Напалеон пераўтварыў саслабелую Генуэзскую рэспубліку ў французскі пратэктарат пад назвай Лігурыйская рэспубліка.
Суверэнам Лігурыйскай Рэспублікі з'яўлялася супольнасць лігурыйскіх грамадзян. Заканадаўчым органам Лігурыйскай Рэспублікі з'яўляўся Заканадаўчы Корпус, які складаўся з двух саветаў — Савета Сіньёраў і Савета Шасцідзесяці. Выканаўчым органам Лігурыйскай Рэспублікі была Дырэкторыя, якая складалася з пяці членаў.
У 1805 годзе рэспубліка была далучана да Францыі ў якасці дэпартамента. Акрамя сучаснага рэгіёна Лігурыя, тэрыторыя рэспублікі ўключала востраў Капрая-Ізола (сёння — рэгіён Таскана) і частку сучаснага П’емонта. На тэрыторыі Лігурыйскай рэспублікі пражывала каля 600 тыс. жыхароў, з іх каля 90 тыс. у самой Генуі.
Пасля падзення Напалеона, Лігурыйская рэспубліка была адноўлена і праіснавала з 28 красавіка да 28 ліпеня 1814 года (пасля Ста дзён), пасля чаго стала часткай Сардзінскага каралеўства. 3 студзеня 1815 года тэрыторыя была афіцыйна далучана да Сардзініі.
На працягу свайго існавання, Лігурыйская рэспубліка афіцыйна выкарыстоўвала сімвалы Генуэзскай рэспублікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя Брытаніка. Лігурыйская рэспубліка Архівавана 29 верасня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лігурыйская рэспубліка