Іта Сукэюкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іта Сукэюкі
яп.: 伊東祐亨
Адмірал флоту граф Іта Сукэюкі
Адмірал флоту граф Іта Сукэюкі
Дата нараджэння 20 мая 1843(1843-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1914(1914-01-16) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Імператарскі флот Японіі
Род войскаў флот
Гады службы 18711907
Званне адмірал флоту
Камандаваў Флот пастаяннай гатовасці
Аб'яднаны флот
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святой Ганны I ступені вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Order of the Sacred Treasure Order of the Golden Kite
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф Іта Сукэюкі (яп.: 伊東 祐亨, 20 мая 1843 — 16 студзеня 1914) — афіцэр японскага флоту эпохі Мэйдзі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іта Сукэюкі быў сынам самурая княства Сацума, нарадзіўся ў Кагосіме, вывучаў марскую і артылерыйскую справу, у складзе флоту княства Сацума браў удзел у вайне княства Сацума з Англіяй. Да моманту пачатку вайны Басін ён ужо перабраўся ў Эда і пайшоў на службу да тых, хто змагаўся супраць Сёгуната Такугава.

Пасля Рэстаўрацыі Мэйдзі Іта атрымаў званне лейтэнанта і служыў на карвеце «Нісін». Пасля стварэння Імператарскага флоту Японіі (1869) служыў на розных караблях. У 1882 годзе атрымаў званне капітана, 15 чэрвеня 1886 года — контр-адмірала, 12 снежня 1892 года — віцэ-адмірала. З 20 мая 1893 года — Вярхоўны галоўнакамандуючы «Флоту пастаяннай гатовасці» (частка японскага флоту, якая складалася з найбольш сучасных і баяздольных суднаў). Пасля таго, як у 1894 годзе «Флот пастаяннай гатовасці» быў аб’яднаны з «Заходнім флотам» (складаўся з састарэлых суднаў), Іта Сукэюкі стаў першым вярхоўным галоўнакамандуючым «Аб’яднанага флоту» і выйграў барацьбу на мора падчас Япона-кітайскай вайны. 11 мая 1895 года Іта стаў начальнікам Генеральнага штаба Імператарскага флоту Японіі. 5 жніўня 1898 года ён быў ганараваны тытулам сісяку (віконта), а 28 верасня 1898 года атрымаў званне адмірала.

Падчас Руска-японскай вайны Іта Сукэюкі працягваў выконваць абавязкі главы Генеральнага штаба Імператарскага флоту. 31 студзеня 1905 года ён атрымаў званне адмірала флоту, а ў 1907 годзе — тытул хакусяку (графа); у гэты ж перыяд ён быў узнагароджаны ордэнам Залатога каршуна 1-й ступені і Вышэйшым ордэнам Хрызантэмы з вялікай стужкай.

Іта памёр у 1914 годзе; пахаваны ў храме Каян-дзі ў такійскім спецыяльным раёне Сінагава.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]