Адмірал флоту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргенціны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

СССР[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя воінскіх званняў «адмірал флоту» і «Адмірал Флоту Савецкага Саюза» досыць складаная і заблытаная. У розны час гэтыя званні прыраўноўваліся да розных сухапутных званняў, а з 1962 года суіснавалі адно з адным (да гэтага меўся толькі адзін флоцкі клас, вышэйшы за званне «адмірал», якое адпавядае генерал-палкоўніку).

1940—1945[правіць | правіць зыходнік]

Пры заснаванні генеральскіх і адміральскіх званняў у 1940 годзе было ўведзена званне «адмірал флоту», якое адпавядала сухапутнаму званню «генерал арміі», аднак, у адрозненне ад гэтага звання, нікому не было прысвоена. Да мая 1944 года, калі адміраламі флоту сталі Народны камісар ВМФ М. Г. Кузняцоў і начальнік Галоўнага штаба ВМФ І. С. Ісакаў, вышэйшым флоцкім званнем фактычна было званне «адмірал».

Такім чынам, суадносіны званняў вышэйшага каманднага складу ў арміі і на флоце ў 1940—1945 гадах былі такімі:

1945—1955[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як званне «адмірал флоту» ў маі 1945 года было прыраўнавана да звання Маршала Савецкага Саюза, склалася такая сітуацыя, што на флоце ніякае званне не адпавядала генералу арміі, гэта значыць, што два вышэйшыя флоцкія званні падзялялі ўжо не адну, а дзве (ці тры, з улікам галоўных маршалаў) прыступкі:

  • Маршал Савецкага Саюза — Адмірал флоту
  • галоўны маршал роду войскаў — (няма звання)
  • генерал арміі, маршал роду войскаў — (няма звання)
  • генерал-палкоўнік — адмірал
  • генерал-лейтэнант — віцэ-адмірал
  • генерал-маёр — контр-адмірал

1955—1962[правіць | правіць зыходнік]

3 сакавіка 1955 года было ўведзена воінскае званне «Адмірал Флоту Савецкага Саюза»; тады ж асобам, якім яно было прысвоена, было пазначана насіць Маршальскую Зорку. Фактычна гэта было перайменаваннем ужо існуючага звання «адмірал флоту», бо новае званне было прысвоена тым военачальнікам, якія мелі старое, — М. Г. Кузняцову і І. С. Ісакаву.

  • Маршал Савецкага Саюза — Адмірал Флоту Савецкага Саюза
  • генерал арміі — (няма звання)
  • генерал-палкоўнік — адмірал
  • генерал-лейтэнант — віцэ-адмірал
  • генерал-маёр — контр-адмірал

1962—1992[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 годзе званне «адмірал флоту» было адноўлена:

  • Маршал Савецкага Саюза — Адмірал Флоту Савецкага Саюза
  • генерал арміі — адмірал флоту
  • генерал-палкоўнік — адмірал
  • генерал-лейтэнант — віцэ-адмірал
  • генерал-маёр — контр-адмірал

Званне «адмірал флоту» прысвойвалася неаднаразова. Усяго (не лічачы М. Г. Кузняцова і І. С. Ісакава) гэта званне насілі 10 военачальнікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]