Іштван Пастар (палітык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іштван Пастар
Старшыня Скупшчыны Ваяводзіны[d]
22 чэрвеня 2012 — 30 кастрычніка 2023
Папярэднік Шандар Егерэшы[d]

Нараджэнне 20 жніўня 1956(1956-08-20)
Смерць 30 кастрычніка 2023(2023-10-30)[1][2] (67 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́штван Па́стар (венг.: István Pásztor, [ˈiʃtvaːn ˈpaːstor]; сербск.: Ištvan Pastor / Иштван Пастор; 20 жніўня 1956, Нові-Кнежавац — 30 кастрычніка 2023) — сербскі палітык венгерскага паходжання. Скончыў юрыдычны факультэт Нові-Садскага ўніверсітэта. Цяпер Іштван Пастар з’яўляецца старшынёй палітычнай партыі Саюз ваяводзінскіх венграў, а таксама старшынёй найвышэйшага заканадаўчага органа гэтага рэгіёна — Скупшчыны Ваяводзіны. Падчас існавання Венгерскай кааліцыі, у якую ўваходзілі, апрача Саюза, яшчэ дзве палітычныя партыі сербскіх венграў, быў яе лідарам.

Пастар быў кандыдатам ад Венгерскай кааліцыі на выбарах прэзідэнта Сербіі 2008 года. Тады ён, набраўшы 2,26 % галасоў у першым туры, не прайшоў у другі і падтрымаў іншага кандыдата — Борыса Тадзіча, які прайшоў у другі тур галасавання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]