Ія Вітальеўна Малкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ія Вітальеўна Малкіна
Нараджэнне
Муж Віктар Францавіч Кучынскі
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць юрыст

Ія Вітальеўна Малкіна (в. Старое Раматова, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, першы намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і вайскоўца.

У 1997 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

C 1997 па 2001 год працавала ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намесніцай дырэктара — начальніцай упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента[1]. Затым узначальвала юрыдычную службу і галоўнае ўпраўленне прававога забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

У 2000 годзе скончыла з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне»[2]. У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права»[1].

У маі 2014 года была прызначана на пасаду першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, курыравала буйныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі[1].

У маі 2019 года звольнена з пасады першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта[2].

З 29 чэрвеня 2019 года[3] па 15 лютага 2020 года[4] працавала намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

15 лютага 2020 года назначана першым намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам»[4], аднак ужо 17 сакавіка 2020 года вызвалена ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам да другога наймальніка[5].

У сакавіку 2020 года накіравана на работу ў Маскву памочніцай старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Муж — Віктар Францавіч Кучынскі, беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I—III скліканняў, вядомы, як «гранатамётчык» Лукашэнкі[1].

Зноскі