Перайсці да зместу

Ігар Вячаслававіч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. В. Марозаў)
Ігар Вячаслававіч Марозаў
альтэрн.: Ігар Вячаслававіч Марозаў[1]
Дата нараджэння 18 мая 1954(1954-05-18)[2] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Вячаслаў Мікалаевіч Марозаў[d][2]
Род дзейнасці архітэктура, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар культуралогіі[d][1] і кандыдат архітэктуры[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

Ігар Вячаслававіч Марозаў (нар. 18 мая 1954, Мінск) — беларускі культуролаг, архітэктар. Доктар культуралогіі (1998), кандыдат архітэктуры (1985), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Архітэктура», 1976).

Працаваў у Праектным інстытуце «Белдзіпрадар» (1976—1986), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1987—1999), Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (1999—2006), Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра культуралогіі, прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2006, факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, кафедра менеджменту сацыякультурнай дзейнасці, прафесар).

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1975 года.

Навуковыя інтарэсы: культуралогія; філасофія культуры; герменеўтыка; семіётыка; архітэктура; мастацтвазнаўства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль ЮНЕСКО (1982, Парыж), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2016) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Мир архитектуры в контексте гуманитарной культуры (архитектурная герменевтика) : автореферат диссертации … доктора культурологических наук : 24.00.01 / Морозов Игорь Вячеславович. — Санкт-Петербург, 1998.
  • Организация архитектурно-ландшафтной среды автомобильных дорог (информационный подход) : автореферат диссертации … кандидата архитектуры : 18.00.04 / Морозов Игорь Вячеславович. — Ленинград, 1985.

Зноскі

  1. а б в г д ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 90 (27700). — С. 8. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 6 чэрвеня 2024.
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 125. — ISBN 985-11-0169-9 Праверана 6 чэрвеня 2024.
  3. Вучоныя Беларусі — 2018. Праверана 6 чэрвеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Морозов Игорь Вячеславович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 127—128.