Перайсці да зместу

Іван Цітавіч Шуцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Ц. Шуцько)
Іван Цітавіч Шуцько
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 снежня 1925(1925-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1984(1984-08-31) (58 гадоў)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Іван Цітавіч Шуцько (20 снежня 1925, вёска Гаць, Крупскі раён, Мінская вобласць — 31 жніўня 1984) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў восем класаў у Крупках. Працаваў у Крупскім раённым камітэце радыёінфармацыі (1940—1941). У 1943 годзе разам з аднавяскоўцамі вывезены нацыстамі ў канцэнтрацыйны лагер (пад Гданьск). У 1944 годзе ўцёк з лагера. У 1944—1946 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў брыгадзірам калгаса ў роднай вёсцы. У 1958—1961 гадах — літсупрацоўнік крупскай раённай газеты «Голас калгасніка». У 1963 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1963 годзе — літсупрацоўнік, у 1964—1984 гадах працаваў фотакарэспандэнтам крупскай раённай газеты «Ленінскім курсам». Сябра СП СССР з 1954 г.

Друкавацца пачаў у 1940 годзе. Выдаў кніжкі для дзяцей «Мой мяч» (вершы, 1953), «Чужая хатка» (казкі, 1958), «Лепшая сяброўка» (вершы, 1959), «Дзедава рэліквія» (апавяданні, 1960), «Першае слова» (вершы, 1964), «Дзіма хоча быць героем» (апавяданні, 1965) і зборнік вершаваных баек, мініяцюр «Са свайго пункту гледжання» (1966).

Зноскі