Ісаак Юльевіч Бароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Ю. Бароўскі)
Ісаак Юльевіч Бароўскі
Дата нараджэння 18 лістапада 1921(1921-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1991(1991-03-05) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Уплыў Леў Маркавіч Лейтман[d], Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў і Аляксандр Пятровіч Мазалёў

Ісаак Юльевіч Баро́ўскі (18 лістапада 1921, Віцебск — 5 сакавіка 1991) — беларускі савецкі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якой скончыў у 1941 г.. Вучыўся ў Л. Лейтмана, У. Хрусталёва, А. Мазалёва. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе заканчэння жыў і працаваў у Новасібірску, самастойна навучаўся па праграме Акадэміі мастацтваў. У 1959—1962 гг. І. Ю. Бароўскі разам з мастакамі Новасібірска прымаў удзел у афармленні павільёна на ВДНГ у Маскве. З 1962 г. жыў у Віцебску[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 года. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама ў графіцы.

Асноўныя творы: партрэты Ц. Тарасава, Ц. Каваленкі, В. Парахневіча, І. Сасновіка, Г. Шутава, Д. Райцава, Г. Нікалаевай, М. Каца, Ю. Пэна, В. Анішчанкі, М. Ждан, П. Клімкова, кампазіцыі «Маладая калгасніца», «Медсястра»; пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ля возера», «Ралля»; нацюрморты «Хлеб», «Астры».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бароўскі Ісаак Юльевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 299.
  • Бароўскі Ісаак Юльевіч // Беларускі Саюз Мастакоў : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. В. Буралкін [і інш.]; аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 53-54.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]