Перайсці да зместу

Аляксандр Пятровіч Мазалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Мазалёў
Фатаграфія
Зянон Паўлоўскі. «Партрэт мастака А. П. Мазалёва». 1945
Дата нараджэння 6 сакавіка 1910(1910-03-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1970(1970-07-01) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт, нацюрморт, гістарычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак сацрэалізм
Вядомыя працы «Мінск. Плошча Перамогі» (1960), «У партызанскім штабе» (1958)
Уплыў Уладзімір Хрусталёў
Аляксандр Савінаў[ru]
Аляксандр Асмёркін[ru]
Уплыў на Барыс Аракчэеў, Мікалай Казакевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Пятро́віч Мазалё́ў (6 сакавіка 1910, Рудня, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1 ліпеня 1970, Мінск) — беларускі жывапісец, графік, педагог. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Паходзіў з сялянская сям’і. Скончыў сярэднюю школу. У 1927 годзе паступіў вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе займаўся жывапісам у мастака Уладзіміра Хрусталёва. Але з-за матэрыяльных цяжкасцей не скончыў вучылішча і вярнуўся на радзіму, дзе стаў загадчыкам хаты-чытальні. У 19311938 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце пралетарскага мастацтва, куды яго накіраваў саўгас «Запаветы Ільіча». Настаўнікамі яго былі прафесар Аляксандр Савінаў[ru], потым Аляксандр Асмёркін[ru]. Дыплом абараняў у мастака-баталіста Рудольфа Фрэнца[ru]. У 1938 годзе быў накірован выкладаць у Варашылаўградскае мастацкае вучылішча. Па запрашэнні Упраўлення па справах мастацтва БССР у 1939 годзе быў пераведзены выкладаць у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе працаваў да 1941 года.

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Пад час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у дзейнасці падпольнай арганізацыі. Кватэра мастака была месцам сувязі падпольшчыкаў з партызанамі. У выніку здрады ў 1942 годзе падпольная арганізацыя была раскрыта. Мастак быў падвергнуты катаванням і адпраўлены ў Германію, у канцэнтрацыйны лагер. Пасля вызвалення з канцлагера ў 1944 годзе ваяваў у Чырвонай Арміі, але быў цяжка кантужаны ў баях пад Вільнюсам, што давала пра сябе ведаць усё жыццё.

Пасляваенныя гады

[правіць | правіць зыходнік]
Міхась Лісоўскі. Шарж на Аляксандра Мазалёва

З 1948 года стаў жыць у Мінску. У 1948—1952 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. З 1956 па 1970 — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках.

Працаваў у галіне станковых жывапісу і графікі, у пейзажным, партрэтным, бытавым і батальным жанрах. Быў аўтарам тэматычных карцін, у якіх вельмі ёміста ўвасабляліся характэрныя прыкметы таго часу і галоўныя грамадскія ідэалы. Сярод яго твораў:

Сярод творчай спадчыны мастака таксама шмат эцюдаў, накідаў і замалёвак. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Зноскі