Абдэлазіз аль-Хілу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдэлазіз аль-Хілу
Дата нараджэння 1954
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць НАВС, НВРС—П
Бітвы/войны Другая грамадзянская вайна ў Судане, Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле, Канфлікт у Судане (2023)

Абдэлазіз Адам аль-Хілу (араб. عبد العزيز الحلو‎‎; нар. 7 ліпеня 1954) — палявы камандзір Народнай арміі вызвалення Судана, адзін з лідараў партыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў н. п. Аль-Файд Ум Абдула, Паўднёвы Кардафан.

Пачатковую адукацыю атрымаў у школе Даламі, сярэднюю — у Аль-Далінг і Кадуглі. Вывучаў эканоміку ў Хартумскім універсітэце, які скончыў у 1979 годзе. Пасля працаваў фінансавым і адміністрацыйным служачым Нацыянальнага ўпраўлення электра- і водазабеспячэння Хартума[1].

Яшэ падчас вучобы ў Хартумскім універсітэце ўліўся ў шэрагі апазіцыі. Далучыўся да Народнай арміі вызвалення Судана[1]. Праявіў сябе як таленавіты палявы камандзір. Займаўся задачамі забеспячэння, мабілізацыі, вярбоўкі і ваеннага планавання[2].

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны ў Судане далучыўся да баявой арганізацыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач», у складзе якой ваяваў супраць цэнтральных уладаў у Паўднёвым Кардафане. У 2017 годзе арганізацыя распалася. Адну з фракцый узначаліў Аль-Хіла. Настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра[3].

Пасля суданскай рэвалюцыі абвясціў аб часовым аднабаковым спыненні агню[4]. Пайшоў на перамовы з новай уладай[5].

У чэрвені 2023 года падтрымаў Сілы аператыўнай падтрымкі ў барацьбе з ваеннай хунтай генерала Абдэля Бурхана[6]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б عبدالعزيز الحلو قائد اسطورة ورجل المهام الصعبة | rahibnews Архівавана 1 يوليو 2017.
  2. [1]
  3. "Al-Mahdi rejects linking peace in Sudan to secular state". Sudan Tribune. 12 January 2020. Праверана 16 January 2020. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  4. SPLM-N al-Hilu extends unilateral ceasefire for additional three months. reliefweb.int (31 сакавіка 2020).
  5. World Food Programme Chief congratulates Sudanese government and rebel group on steps towards peace. reliefweb.int (28 сакавіка 2021).
  6. "South Kordofan residents flee as Sudan war escalates". al-Arabiya [англійская]. 2023-06-23. Праверана 2023-06-23.
  7. "South Sudan president persuades SPLM-N al-Hliu to refrain from attacking Sudanese army". Sudan Tribune [англійская]. 2023-07-05. Праверана 2023-07-16.(недаступная спасылка)