Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач
Дата заснавання 2011
Краіна
Ідэалогія New Sudan
Сайт splmnsudan.net

Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач ( араб. حركة الشعبية لتحرير السودان-الشمال‎‎) — палітычная партыя і баявая арганізацыя ў Рэспубліцы Судан, якая базуецца ў штатах Блакітны Ніл і Паўднёвы Кардафан. На 2017 год фактычна распалася на дзве варагуючыя фракцыі.

Гісторыя і раскол[правіць | правіць зыходнік]

Групоўка заснавана асобнымі прадстаўнікамі Народна-вызваленчага руху[1]. Арганізацыя разгарнула ўзброеную барацьбу з цэнтральнай уладай[2]. Баевікі распаўсюдзілі сваю дзейнасць на штаты Блакітны Ніл[3] і Паўднёвы Кардафан[4].

У сярэдзіне 2017 года групоўка раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся[5].

У 2020 годзе, ужо пасля звяржэння Башыра і ўсталяванні новага ўрада, фракцыі Агара і Хілу падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з пераходным урадам. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі[6][7].

Падзеі 2023 года[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам канфлікту 2023 года арганізацыя заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана[8].

Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета Судана[9].

У сваю чаргу аль-Хіла стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі[10]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[11].

Мэты і ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Партыя, як афіцыйна заяўлялася яе прадстаўнікамі, «імкнецца змяніць палітыку цэнтра ў Хартуме і пабудаваць новы цэнтр на карысць усіх суданцаў, незалежна ад іх рэлігіі, полу або этнічнай прыналежнасці»[12].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Refinansiering av Forbrukslån Uten Sikkerhet via Splm. Splmtoday.com.
  2. Mahr, Krista (20 October 2011). "In Crumbling Sudan: Dodging Bombers with the Rebels of Blue Nile". Time World. Праверана 21 October 2011. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2011. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  3. Boswell, Alan (2 September 2011). "Sudan's Conflict Spreads: Is This the Start of a New Civil War?". Time World. Time. Архівавана з арыгінала September 3, 2011. Праверана 21 October 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2011. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  4. McConnell, Tristan. Sudan rebels join forces against Khartoum. Global Post. Праверана 21 October 2011.
  5. "Al-Mahdi rejects linking peace in Sudan to secular state". Sudan Tribune. 12 January 2020. Праверана 16 January 2020. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  6. Reuters
  7. 'Historic agreement' signed by Sudan govt, armed groups in Juba.
  8. PLA-North General warns that Sudan risks further partition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2011. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  9. "Sudan's Burhan sacks paramilitary leader as his deputy". BBC [англійская]. Праверана 19 May 2023.
  10. "South Kordofan residents flee as Sudan war escalates". al-Arabiya [англійская]. 2023-06-23. Праверана 2023-06-23.
  11. "South Sudan president persuades SPLM-N al-Hliu to refrain from attacking Sudanese army". Sudan Tribune [англійская]. 2023-07-05. Праверана 2023-07-16.(недаступная спасылка)
  12. Die Welt der Kryptowährungen - Sudancatholicradio.net(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 23 чэрвеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]