Малік Агар
| Малік Агар | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | XX стагоддзе |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Род дзейнасці | палітык, міністр |
Малік Агар (араб. مالك عقار; народжаны як Нганіёфа Агар Эйр Нганіофа) — суданскі палітычны дзеяч, актыўны ўдзельнік паўстання ў штаце Блакітны Ніл.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і правадыра племя інгесана ў штаце Блакітны Ніл. З васьмі гадоў насіў імя Малік Агар[2][3].
У 1983 годзе, неўзабаве пасля пачатку Другой грамадзянскай вайны ў Судане, далучыўся да ўзброенай апазіцыі[4]. У 1990-х гадах стаў кіраўніком аддзела ўзброеных сіл Народна-вызваленчага руху Судана. Камандаваў паўстанцкімі атрадамі ўздоўж мяжы з Эфіопіяй на поўдзень ад Блакітнага Ніла да Гейсана[5]. Мяцежныя сілы пад яго камандаваннем у 1997 годзе захапілі гарады Курмук і Кайсан[4].
У красавіку 2010 года абраны губернатарам штата Блакітны Ніл[6][7].
У лютым 2011 года прызначаны старшынёй Народна-вызваленчага руху Судана (паўночнае крыло)[8]. 2 верасня Агар быў зрынуты з пасады губернатара па загадзе прэзідэнта Амара аль-Башыра[9]. У лютым 2012 года стаў сузаснавальнікам апазіцыйнай кааліцыі «Суданскі рэвалюцыйны фронт». Альянс меў на мэце звяржэнне суданскага ўрада і дэмакратызацыю[4]. Адначасна абраны прэзідэнтам Суданскага рэвалюцыйнага фронту[10].
2 лютага 2021 года прызначаны членам Суверэннага савета[11]. 19 мая 2023 года прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета[12].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Агар выступае супраць бачання Судана як араба-ісламскай дзяржавы і выступае за мультыкультурную грамадзянскую дэмакратыю. Быў блізкі да Джона Гаранга і падзяляў яго мэту звяржэння ўрада Аль-Башара. Выказаў сваю нязгоду з аддзяленнем Паўднёвага Судана[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ A Poisonous Thorn in Our Hearts: Sudan and South Sudan's Bitter and Incomplete Divorce. Hurst.
- ↑ Sudan's Spreading Conflict (II): War in Blue Nile. International Crisis Group.
- ↑ а б в г Malik Aggar Eyre Gandof.
{{cite news}}:|archive-date=патрабуе|archive-url=(даведка); Вонкавая спасылка ў(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=|archivedate=(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2013. Праверана 19 мая 2023. - ↑ John Young "Along Ethiopia's Western Frontier: Gambella and Benishangul in Transition", Journal of Modern African Studies Архівавана {{{2}}}., 37 (1999), p. 334
- ↑ "SPLM celebrates victory in Blue Nile State" Архівавана {{{2}}}., Official website of the Sudan People's Liberation Moverment (accessed 21 March 2011)
- ↑ Blue Nile State. dead. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 7 сакавіка 2012.
- ↑ "Malik Aggar to head SPLM in the north" Архівавана {{{2}}}., Official website of the Sudan People's Liberation Moverment (accessed 21 March 2011)
- ↑ Sudan declares emergency in Blue Nile state.
{{cite news}}:|archive-date=патрабуе|archive-url=(даведка); Вонкавая спасылка ў(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=|archivedate=(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ SRF Sudan. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2020. Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Sudan Sovereignty Council gains three new members under El Burhan (англ.). Radio Dabanga. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2023. Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Sudan's Burhan sacks paramilitary leader as his deputy. BBC [British English]. Праверана 19 May 2023.