Абдэль Кадэр Бенсалах
Абдэль Кадэр Бенсалах араб. عبد القادر بن صالح | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
9 красавіка — 19 снежня 2019 | ||||
Папярэднік | Абдэль Азіз Бутэфліка | |||
Пераемнік | Абдэльмаджыд Тэбун | |||
| ||||
2 ліпеня 2002 — 9 красавіка 2019 | ||||
Папярэднік | Башыр Баумаза | |||
Пераемнік | Салах Гуджыл | |||
Партыя | Нацыянальнае дэмакратычнае аб’яднанне | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, журналіст | |||
Член у | ||||
Веравызнанне | іслам (суніты) | |||
Нараджэнне | 24 лістапада 1941[4] (79 гадоў) | |||
Ваенная служба | ||||
Род войскаў | Нацыянальна-вызваленчая армія Алжыра[d] | |||
Бітвы | ||||
Узнагароды | ||||
Абдэль Кадэр Бенсалах (араб. عبد القادر بن صالح; нар. 24 лістапада 1941, Фелаусен[ar], Французскі Алжыр) — алжырскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 9 красавіка да 19 снежня 2019 года выконваў абавязкі прэзідэнта Алжыра, старшыня Савета нацыі з 2 ліпеня 2002 года да 9 красавіка 2019 года.
Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]
- З 1970 па 1974: дырэктар алжырскага цэнтра медыя і культуры ў Бейруце.
- З 1974 па 1977: рэдактар алжырскай газеты El Chaab.
- З 1989 па 1993: пасол Алжыра ў Саудаўскай Аравіі і ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.
- 1993: афіцыйны медыяпрадстаўнiк МЗС Алжыра і дырэктар аддзела інфармацыі.
- З 1997 па 2002: спікер Нацыянальнай народнай асамблеі Алжыра.
- З 2 ліпеня 2002: спікер Савета нацыі.
- З 30 лістапада 2004: старшыня Афрыканскага парламенцкага саюза.
- З 3 студзеня 2013 па 10 чэрвеня 2015: генеральны сакратар Нацыянальна-дэмакратычнага аб’яднання.
У сакавіку 2011 года ў якасці кіраўніка верхняй палаты парламента ўзначаліў камісію, мэтай якой было абвешчана ўзгадненне фармату рэформаў дзяржаўнай сістэмы з грамадзянскай супольнасцю. Камісія праводзіла сустрэчы з рознымі бачнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, аднак фінальнае заключэнне, падрыхтаванае ў ліпені, апублікавана не было[6].
Згодна з артыкулам 102 Канстытуцыі Алжыра кіраўніцтва краінай пасля адстаўкі прэзідэнта павінен ажыццяўляць старшыня Савета нацыі. Да гэтага заклікалі шэраг палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў падчас пратэстных акцый 2019 года[7].
Пасля адстаўкі прэзідэнта Бутэфлікі 2 красавіка 2019 года Бенсалах павінен быў стаць выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Алжыра, аднак, пасля пацверджання Канстытуцыйным саветам адстаўкі Бутэфлікі, парламент так і не змог сабрацца для зацвярджэння часовага прэзідэнта краіны[8][9]. Парламент зацвердзіў яго толькі 9 красавіка, прызначыўшы новыя прэзідэнцкія выбары на ліпень дзеючага года[10].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://translate.google.dz/?hl=fr&tab=mT#view=home&op=translate&sl=ar&tl=en&text=كلية%20الحقوق
- ↑ https://www.joradp.dz/JO2000/2002/045/AP16.pdf
- ↑ http://majliselouma.dz/index.php/ar/2016-07-19-12-34-56/2016-09-06-13-44-47
- ↑ Euronews — 1993.
- ↑ 5,0 5,1 https://arabic.rt.com/middle_east/1012245-من-هو-بن-صالح-المكلف-برئاسة-الجزائر-90-يوما/
- ↑ Кусов В.Г. Абделькадер Бенсалах: президент Алжира, биография и правление (руск.) . Правители Африки: XXI век. Праверана 9 красавіка 2019.
- ↑ Президента Алжира оставили правящие силы
- ↑ В Алжире утвердили отставку президента
- ↑ Парламент Алжира не определился с датой заседания для утверждения временного президента
- ↑ Парламент Алжира назначил и. о. президента страны