Абдэль Азіз Бутэфліка
Абдэль Азіз Бутэфліка араб. عبد العزيز بوتفليقة | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
28 красавіка 1999 — 2 красавіка 2019 | |||
Папярэднік | Ламін Зеруаль | ||
Пераемнік | Абдэль Кадэр Бенсалах (в.а.) | ||
| |||
5 верасня 1963 — 8 сакавіка 1979 | |||
Папярэднік | Ахмед Бен Бела | ||
Пераемнік | Мухамед Бен Ях'я | ||
| |||
17 верасня 1974 — 16 верасня 1975 | |||
Папярэднік | Леапольда Бенітэс Венуэса | ||
Пераемнік | Гастон Торн | ||
Партыя | ФНВ | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||
Веравызнанне | Мусульманін-суфій | ||
Нараджэнне | 2 сакавіка 1937[1][2][…] (83 гады) | ||
Бацька | Ахмед Бутэфліка | ||
Маці | Гезлаўі Мансурыа | ||
Дзеці | Адсутнічаюць | ||
Сайт | abdelaziz-bouteflika.com | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Узнагароды | |||
Абдэль Азіз Бутэфліка (араб: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Уджда, Марока) — Прэзідэнт Алжыра з 1999 да 2019 года.
На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе Парламент Алжыра зрабіў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія дазваляюць прэзідэнту пераабірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасьць разоў[4].
У 2013 годзе Прэзідэнт Алжыра перанёс інсульт і з таго часу амаль не з’яўляўся на публіцы. Тым не менш, Бутэфліка быў пераабраны на чацвёрты тэрмін у 2014 годзе[5].
Апошнія гады сур’ёзна хварэў, і краінай кіравалі людзі з яго атачэння і вайскоўцы. У пачатку 2019 года ён знаходзіўся на лячэнні ў Швайцарыі. У лютым было абвешчана аб намеры алжырскага лідара балатавацца ў красавіку на пяты тэрмін. Гэта рашэнне выклікала маштабныя мітынгі пратэсту ў краіне. Пратэстоўцы патрабавалі адмовы Бутэфлікі ад удзелу ў галасаванні. Прэзідэнт вярнуўся на радзіму і пагадзіўся не балатавацца, аднак выбары перанеслі з красавіка на канец 2019 года, а Бутэфліка застаўся на пасадзе прэзідэнта. 1 красавіка Абдэльазіз Бутэфліка прызначыў пераходны ўрад на чале з кіраўніком МУС Нурэдынам Бэдуі (сваю пасаду ў кабінеце пры гэтым захаваў намеснік міністра абароны Алжыра Ахмед Гаед Салех, які 26 сакавіка запатрабаваў прызнаць Бутэфліка недзеяздольным)[6]. Вайскоўцаў не задаволіла зробленая заява аб тым, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэння свайго чацвёртага мандата 28 красавіка. Яны запатрабавалі неадкладнага сыходу. 2 красавіка 2019 года, пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў, Прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка падаў у адстаўку[7].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Абдэльазіз Бутэфліка жанаты са жніўня 1990 года, дзяцей не мае. Яго жонка Амал Трыкі ў цяперашні час з ім не жыве, жыве ў Парыжы.
Абдэльазіз Бутэфліка мае трох зводных сясцёр (Фаціма, Аміна і Айша), з якімі ён не падтрымлівае кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Лаціфа).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Abdelaziz Bouteflika // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Abdelaziz Bouteflika // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Марока
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
- Асобы
- Прэзідэнты Алжыра
- Старшыні Генеральнай Асамблеі ААН
- Палітыкі XXI стагоддзя