Абрахам Бос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрахам Бос
фр.: Abraham Bosse
Фатаграфія
Дата нараджэння 1604[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1676(1676-02-16)[3] ці 14 лютага 1676(1676-02-14)[2][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Catherine Sarrabat[d]
Род дзейнасці гравёр, майстар афорту, мастак, рысавальнік, графік, гравёр па медзі, пісьменнік
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абрахам Бос (фр.: Abraham Bosse; 1604, Тур — 1676, Парыж) — французскі гравёр, майстар афорта. Адзін з заснавальнікаў французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Яго работы ўяўляюць сабой выявы цырымоній, святкаванняў і жыцця простага народа свайго часу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Абрахам Бос нарадзіўся ў Туры ў 1604 годзе. Яго бацькі былі гугенотамі. У 1629 годзе ён сустракае ў Парыжы вялікага афартыста-наватара Жака Кало, і гэтая сустрэча становіцца лёсавызначальнай для Боса. У 1632 годзе ён ажаніўся з Катрын Сараба. У 1641 годзе пачаў наведваць заняткі Жэрара Дэзарга. Напісаў шмат твораў па тэорыі і практыцы малявання і гравёрнага мастацтва і асабліва па тэорыі перспектывы.

Спадчына мастака ўключае вялікую колькасць гравюр, якія паказваюць сцэны з народнага побыту і таму ўяўляюць цікавасць для гісторыі XVII стагоддзя. Памёр 16 лютага (паводле іншых звестак 14 лютага) 1676 года ў Парыжы.

Зноскі