Жак Кало

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жак Кало
Jacques Callot
Жак Кало. Партрэт невядомага мастака па гравюры Л. Ворстэрмана і малюнку А. Ван Дэйка. Палац Капут[de] (Патсдам).
Жак Кало. Партрэт невядомага мастака па гравюры Л. Ворстэрмана і малюнку А. Ван Дэйка.
Палац Капут[de] (Патсдам).
Дата нараджэння 1592(1592)
Месца нараджэння Нансі
Дата смерці 1635(1635)
Месца смерці Нансі
Падданства Сцяг Францыі Францыя
Грамадзянства
Род дзейнасці гравёр, мастак, майстар афорту, графік, рысавальнік, ілюстратар
Заступнікі Козіма II Медычы[d]
Уплыў Philippe Thomassin[d], Jacques Bellange[d] і Israël Henriet[d]
Уплыў на François Collignon[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жак Кало (фр.: Jacques Callot; паміж 25 сакавіка і 21 жніўня 1592, Нансі — 24 ці 25 сакавіка 1635, Нансі) — французскі гравёр і малявальшчык. Найбуйнейшы майстар афорта (усяго стварыў звыш 1500 гравюр), вынаходнік новай яго разнавіднасці[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бурлескны скрыпач

Жак Кало нарадзіўся ў 1592 ці 1593 г. у Нансі, у шматдзетнай сям'і Жана Кало, герольда Латарынгіі. З дзяцінства цікавіўся маляваннем, імкнучыся намаляваць усё, што бачыў на вуліцы. У 1609 годзе адправіўся пешшу ў Рым, паводле адной з версій — з вандроўнымі цыганамі.

Першапачаткова вучыўся ў Фларэнцыі, у жывапісца і гравёра Рэміджа Кантагаліны, а затым у Рыме, у майстэрні вядомага гравёра Антоніа Тэмпесты, дзе юны мастак асвоіў мастацтва афорта. З 1611 г. Кало працаваў ва Фларэнцыі, дзе ў 1612 годзе паступіў вучыцца ў майстэрню Джуліа Парыджы. У далейшым ён часта супрацоўнічаў з Джуліа Парыджы, выпрабаваўшы яго ўплыў, і з Рэміджа Кантагалінам. Такія шматстайныя сувязі характэрны для мастацкага жыцця Італіі і Францыі перыяду барока і маньерызму.

У 1610-я гг. стаў адным з галоўных афарміцеляў свят і ўяўленняў пры двары герцагаў Медычы. У 1617 г. адкрыў новы від кіслотатрывалага лаку (фр.: vernis dur), які дазволіў яму істотна змяніць і ўдасканаліць тэхніку гравіравання.

Жахі вайны. Павешаныя, 1633 год

Пасля смерці ў 1621 г. фларэнційскага заступніка Козіма II Медычы Кало вярнуўся ў роднай Нансі, дзе стаў прыдворным мастаком герцага Латарынгскага Карла IV. У 1627 г. па запрашэнні інфанты Ізабелы наведаў Нідэрланды, у 1629-30 гг. жыў у Парыжы. Падарожжы Кало знайшлі адлюстраванне ў яго вострахарактарных працах, на якіх ён маляваў тыпажы і краявіды Галандыі, Італіі, Францыі, ствараў партрэты вайскоўцаў, цыркачоў, жабракоў, акцёраў і іншых.

Найбольшае прызнанне прынесла Кало серыя буйнафарматных афортаў «Вялікія бедствы вайны[en]», якая захавала хаос і жахі, у якія пагрузіла Еўропу Трыццацігадовая вайна. Гісторыкі называюць гэтыя афорты першым антываенным (пацыфісцкім) выказваннем у гісторыі[2].

Людовік XIII прапанаваў Кало высокааплатную працу, але мастак адмовіўся. Паводле адной з версій, ён, быўшы патрыётам Латарынгіі, не мог прабачыць каралю той факт, што французскія войскі разарылі гэтае герцагства. Кало памёр у Нансі ва ўзросце 43 гадоў.

Яго пляменнікам быў Клод Кало (каля 1620—1687), прыдворны мастак трох польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх Яна II Казіміра, Міхаіла Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага.

Уплыў і спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Кало была надзвычай папулярнай сярод рамантыкаў, «фантазіі» ў яго манеры пісалі Э. Т. А. Гофман, А. Бертран. У XX стагоддзі яго працамі натхняліся кампазітар Густаў Малер, скульптар Альберта Джакамеці.

Большая частка гравіраваных дошак Кало захавалася і знаходзіцца ў Музеі Латарынгіі (Нансі).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Забіццё нявінных
  • Серыя «Вялікія бедствы вайны»
  • Серыя «Персанажы італьянскага тэатра»
  • Серыя «Капрычы», 1617, 1623
  • Серыя «Балі», 1622
  • Серыя «Жыццё блуднага сына»
  • Серыя «Габі»
  • Серыя «Месяцы»
  • Серыя «Цыгане»
  • Серыя «Латарынгскае дваранства»
  • Серыя «Жабракі»
  • Серыя «Тры Панталанэ»
  • Серыя «10 італьянскіх пейзажаў»

Зноскі

  1. Калло / Н. О. Веденеева // Исландия — Канцеляризмы. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2008. — С. 533. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-343-9.
  2. Ann Sutherland Harris. Seventeenth-Century Art & Architecture (нявызн.) . — Laurence King Publishing(англ.) бел., 2005. — С. 258. — ISBN 1-85669-415-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]