Абу-Бекір Юх’янавіч Шабановіч
Абу Бекір Шабановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ісмаіл Мустафавіч Александровіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 лістапада 1939[1][2] (84 гады) |
||||||
Нацыянальнасць | беларускі татарын | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Абу-Бекір Юх’янавіч Шабановіч (нар. 22 лістапада 1939, недалёка ад Іўя, цяпер Беларусь) — мусульманскі рэлігійны і татарскі культурны дзеяч Рэспублікі Беларусь, выкладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве 4 гады вывучаў іслам у Іўеўскай мячэці. Пасля сканчэння ВНУ працаваў настаўнікам гісторыі і фізкультуры. Быў пераведзены на працу ў ідэалагічны аддзел Мінскага абкама КПБ. Пасля працаваў дырэктарам СШ № 65 імя Героя Савецкага Саюза Б. Акрэсціна г. Мінска.
Браў актыўны ўдзел у ісламскім рэлігійным і татарскім культурным руху, узначальваў «Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў „Зікр уль-Кітаб“». У 2005 годзе на 6-м пазачарговым з’ездзе Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Беларусі быў абраны яго старшынёй (муфтыем).
У 2006 годзе абвінаваціў газету «Згода», якая перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамеда, у знявазе пачуццяў вернікаў і палітычнай правакацыі, аднак выступіў супраць зняволення рэдактара газеты Аляксандра Здвіжкова.
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/ru/documents/155228
- ↑ https://www.mechet.by/post/день-рождения-муфтия-мро-в-рб
- ↑ https://minsknews.by/muftiy-abu-bekir-shabanovich-o-poslevoennom-detstve-i-obvineniyah-v-adres-islamskogo-mira/
- ↑ а б https://bolshoi.by/gorod/tatarskij-sled/
- ↑ https://officelife.media/article/colleagues-say/26803-kto-takoy-abu-bekir-shabanovich-ot-shkolnogo-uchitelya-iz-roda-imamov-do-muftiya/
- ↑ https://islam.ru/content/analitics/30482