Іўеўская мячэць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мячэць
Іўеўская мячэць
Забудова Іўя. Мячэць.jpg
53°55′20″ пн. ш. 25°46′22″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Іўе
Канфесія Іслам
Архітэктурны стыль Драўлянае дойлідства
Заснавальнік Эльвіра Аўгустаўна Замойская
Дата пабудовы 1884 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000288шыфр 413Г000288
Стан Дзейнічае

Іўеўская мячэцьмячэць, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1884 годзе ў г. Іўе (Гродзенская вобласць) па фундацыі Эльвіры Аўгустаўны Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, якія прыслалі ў 1922 г. з ЗША 500 долараў, былі дабудаваны мінарэт і галерэя.

Мячэць на Навагрудскай вуліцы, 1898

Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова галоўны фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гг. заменена невысокім тамбурам). Інтэр'ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 371 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]