Аб’яднанне мностваў
Выгляд
Аб’ядна́нне мно́стваў[1] — бінарная аперацыя над мноствамі, вынікам якой ёсць мноства, якое складаецца з элементаў, што ўваходзяць хаця б у адно з гэтых мностваў. Аб’яднаннем мностваў называюць як саму аперацыю, так і мноства, што з’яўляецца яе вынікам.
Аперацыя аб’яднання мностваў абазначаецца знакам .
Вызначэнні
[правіць | правіць зыходнік]Аб’яднанне двух мностваў
[правіць | правіць зыходнік]Няхай даны два мноствы і . Тады іх аб’яднаннем называецца мноства, якое складаецца з элементаў, якія знаходзяцца ў , у , або ў абодвух мноствах адначасова[2]:
Аб’яднанне сямейства мностваў
[правіць | правіць зыходнік]Няхай дано сямейства мностваў Тады яго аб’яднаннем называецца мноства, якое складаецца з усіх элементаў усіх мностваў сямейства:
Уласцівасці аб’яднання мностваў
[правіць | правіць зыходнік]- камутатыўнасць:
- асацыятыўнасць:
- аб’яднаннем мноства са сваім падмноствам ёсць гэтае мноства: .
У прыватнасці,
- аб’яднаннем мноства з самім сабой ёсць самое гэтае мноства:
- аб’яднаннем мноства з пустым мноствам ёсць самое гэтае мноства:
- аб’яднаннем мноства з універсальным мноствам ёсць самое ўніверсальнае мноства:
Асацыятыўнасць аперацыі аб’яднання мностваў дае магчымасць разглядаць аб’яднанне больш чым двух мностваў як адзіную аперацыю:
Зноскі
- ↑ Аб’яднанне мностваў // Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В. Бернік. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 12. — 496 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 985-458-059-8.
- ↑ Set Operations | Union | Intersection | Complement | Difference | Mutually Exclusive | Partitions | De Morgan's Law | Distributive Law | Cartesian Product . www.probabilitycourse.com. Праверана 5 верасня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аб’яднанне мностваў на Вікісховішчы |
- Infinite Union and Intersection at ProvenMath Правілы Дэ Моргана, якія фармальна даказаны з аксіом тэорыі мностваў.