Антылопы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антылопы гарна

Антылопы — групы жывёл атрада парнакапытных сямейства пустарогіх за выключэннем быкоў, буйвалаў, казлоў і бараноў.

Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. Выдзяляецца 30 родаў, каля 80 відаў. Да роду антылопы (Antilope) належыць толькі індыйская антылопа гарна. У стэпах і саваннах Афрыкі жывуць буйныя каровіны антылопы — гну і бубалы, горная антылопа. Паўпустыні і пустыні Афрыкі насяляюць конскія антылопы, орыксы, адакс. У пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі жывуць газелі, да якіх належаць джэйран і дзерэн.

Вышыня ў карку ад 25 см (карлікавыя антылопы — Neotraginae) да 180 см (антылопа Кана), маса ад 8 кг да 1000 кг. Рогі прамыя і кароткія (ад 1,5 см) або доўгія (да 150 см) і выгнутыя ў выглядзе дугі або штопара. Афарбоўка ад светлай жоўта-пясчанай да шэра-блакітнай або амаль чорнай.

Спосаб жыцця стадны. Кормяцца травяністай расліннасцю. радзей лісцем дрэў. Нараджаюць 1—3 цялят.

Аб'екты палявання; выкарыстоўваюцца мяса, скура, рогі. Многія занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]