Аварыя Bombardier CRJ-100 у Ерэване 14 лютага 2008 года
| Аварыя Bombardier CRJ-100 у Ерэване | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Дата | 14 лютага 2008 |
| Час | 04:19 (UTC+4) |
| Характар | Левы крэн пры ўзлёце, дотык левага крыла паверхні зямлі, пераварот і разбурэнне паветранага судна, пажар |
| Прычына | Утварэнне інея на паверхні крыла, «паліўнае абледзяненне» |
| Месца |
|
| Загінулыя | 0 |
| Параненыя | 7 |
| Паветранае судна | |
|
Самалёт у жніўні 2007 |
|
| Мадэль | CRJ-100LR |
| Авіякампанія | Белавія |
| Пункт вылету |
|
| Пункт прызначэння |
|
| Пасажыры | 18 |
| Экіпаж | 3 |
| Выжылых | 21 (усе) |
Аварыя Bombardier CRJ-100 у Ерэване 14 лютага 2008 года — авіяцыйнае здарэнне без чалавечых ахвяр з самалётам CRJ-100LR (CL-600-2B19), нацыянальны і рэгістрацыйны знакі EW-101PJ, адбылося ў ерэванскім аэрапорце «Звартноц». Паветранае судна эксплуатавалася авіякампаніяй «Белавія» і выконвала рэгулярны пасажырскі міжнародны рэйс BRU-1834 па маршруце Ерэван - Мінск.
Самалёт
[правіць | правіць зыходнік]Паветранае судна Canadair Regional Jet CRJ-100LR (CL-600-2B19), завадскі нумар 7316, было выпушчана 15 красавіка 1999 г. і на момант аварыі мела 15563 лётных гадзін і 14352 цыклы ўзлёт-пасадка.
Экіпаж і пасажыры
[правіць | правіць зыходнік]На борце самалёта знаходзіліся 3 члены экіпажа і 18 пасажыраў з пяці краін:
| Краіна | Колькасць |
|---|---|
| 10 | |
| 5 | |
| 1 | |
| 1 | |
| 1 | |
| Усяго | 18 |
Гісторыя палёту
[правіць | правіць зыходнік]Экіпаж самалёта ў складзе камандзіра паветранага судна (КПС), другога пілота і бортправадніка выканаў 13 лютага 2008 года міжнародны рэйс BRU-1833 Мінск-Ерэван. У час выканання рэйса адхіленняў і няспраўнасцяў у працы самалёта выяўлена не было. Пасля высадкі пасажыраў была праведзена планавая пасляпалётная праверка, самалёт быў запраўлены 2200 літрамі (1802 кг) паліва маркі Jet A-1. З-за прагназуемага пагаршэння умоў надвор'я на асноўным запасным аэрадроме Гомель камандзірам паветранага судна было прынята рашэнне аб павелічэнні запраўкі самалёта на 400 літраў (328 кг). Агульная колькасць паліва на борце, з улікам рэшткаў у баках паліўнай сістэмы пасля пасадкі (2700 кг), склала 4830 кг. Запраўка самалёта рабілася праз заправачную гарлавіну, размешчаную на правым крыле.
У далейшым КПС і другім пілотам быў праведзены візуальны і тактыльны (далонню) кантроль стану ПС, у выніку якога было ўстаноўлена, што ўсе плоскасці былі чыстыя і сухія. На падставе гэтага было вырашана не рабіць апрацоўку антыаледзяняльнай вадкасцю.
Пасажыры занялі месцы ў пасажырскім салоне, багаж быў загружаны ў багажнае аддзяленне, груз і пошта адсутнічалі.
Абставіны катастрофы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання дыспетчарскага дазволу, экіпаж зрабіў запуск рухавікоў. Праз 43 секунды пасля запуску рухавікоў было уключана абаграванне паветразаборнікаў рухавікоў, супрацьаледзяняльная сістэма крыла не ўключалася. Пры выкананні ўзлёту у самалёта ўзнік прагрэсавальны левы нахіл. У працэсе развіцця нахілу левае крыло закранула паверхню ўзлётна-пасадачнай паласы (УПП), пасля чаго паветранае судна выкацілася за межы паласы на грунт, перавярнулася праз правае крыло, і ў працэсе некіравальнага руху перасекла УПП, спыніўшыся справа ад яе. Пры перавароце праз правае крыло адбылося разбурэнне самалёта і выцяканне паліва з бакаў. У выніку гэтага ўзнік наземны пажар, які быў патушаны пажарнымі камандамі аэрапорта.
Члены экіпажа раненняў не атрымалі. Пасля спынення экіпаж пакінуў самалёт праз разлом у насавой частцы фюзеляжа і правёў эвакуацыю пасажыраў. У выніку аварыі 7 пасажыраў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны ў Рэспубліканскую клінічную бальніцу горада Ерэвана.
Прычыны катастрофы
[правіць | правіць зыходнік]Па заключэнні МАК непасрэднай прычынай здарэння паслужыла ўтварэнне шаці на паверхні левага крыла (у першую чаргу на пярэдняй абзе крыла), у выніку чаго пагоршыліся апорныя ўласцівасці гэтага крыла на этапе ўзлёту. Гэта прывяло да завалу самалёта налева пасля адрыву ад УПП і дотыку левага крыла аб паверхню УПП і наступнага разбурэння судна і пажару. Найбольш верагоднай прычынай утварэння шаці з'яўляецца «паліўнае абледзяненне», калі з-за мінусавай тэмпературы паліва, якая засталася пасля папярэдняга палёту ў баках, на паверхні фюзеляжа кандэнсуецца вільгаць і можа ўтварыцца лёд.