Звартноц
| Кафедральны сабор і цэрквы Эчміядзіна і археалагічны помнік Звартноц* | |
|---|---|
| Cathedral and Churches of Echmiatsin and the Archaeological Site of Zvartnots** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Храм Звартноц | |
| Краіна | |
| Тып | Культурная спадчына |
| Крытэрыі | ii, iii |
| Спасылка | 1011 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 2000 (24 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Звартно́ц[1] (арм.: Զվարթնոց, храм Нябесных анёлаў) — храм раннесярэднявечнай армянскай архітэктуры, размешчаны паблізу Ерэвана і Вагаршапата (Эчміядзін).
Паводле армянскага гісторыка Себеоса, храм пабудаваны пры каталікосе Нерсесе III Будаўніку (641/642-661/662 гг.), які планаваў перанесці сваю рэзідэнцыю з Дзвіна ў Вагаршапат. Нерсесу III таксама прыпісваюцца будаўніцтва ў Дзвіне і Хор-Вірапе і падобнай на Звартноц царквы ў яго роднай вёсцы Ішхане ў Тайцы. На цырымоніі асвячэння храма прысутнічаў візантыйскі імператар Канстант II, які пажадаў пабудаваць такі ж храм у Канстанцінопалі. У X стагоддзі храм з-за слабасці вузлоў апор другога яруса абваліўся падчас землетрасення.
Уплыў Звартноца адчуваецца на помніках 2-й паловы VII стагоддзя (храмы ў Аручы, Зараворы, Таліне, Егвардзе; царква Збаўцы і Пастуховая царква ў Ані, X—XI стст.; цэрквы ў манастырах Хцконк і Мармашэн).
У 2000 годзе руіны храма і археалагічная тэрыторыя вакол яго ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Звартно́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 37. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Звартноц
