Авес
Авес | |
---|---|
ісп. Isla de Aves | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,045 км² |
Найвышэйшы пункт | 4 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
15°40′18″ пн. ш. 63°36′59″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Штат | Федэральныя ўладанні Венесуэлы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Авес (ісп.: Isla de Aves, літаральна «Птушыны востраў») — востраў у Карыбскім моры. Належыць да дзяржавы Венесуэла. З-за тайфунаў часта мяняе знешні выгляд і губляе тэрыторыю сушы. Прыкладная сучасная плошча — 3,75 га[1]. На востраве размешчана навуковая і ваенная база, але сталага насельніцтва няма.
Прырода і геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Авес мае каралавае паходжанне, акружаны рыфам. У даўжыню дасягае 540 м. Найбольшая шырыня — каля 22 м. Вышыня сушы — каля 3 м. Сталых крыніц пітной вады няма.
Клімат трапічны вільготны. Найбольш дажджлівыя месяцы — чэрвень, жнівень і кастрычнік. Найбольш сухі месяц — сакавік[2].
Большая частка паверхні пясчаная, але ў паўночнай частцы вылучаецца травяністая прагаліна. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі і чарапахамі[3]. На востраве рэгулярна праводзяцца даследаванні марской вады. Лічыцца адным з найбольш важных месц для размнажэння чарапах.
Тэрытарыяльныя спрэчкі
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Авес быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі ў канцы XVI ст. Да пач. XIX ст. аспрэчваўся некалькімі дзяржавамі. На востраве не было месца для стварэння сталага паселішча, аднак жыхары Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў наведвалі яго для здабычы чарапах і чарапашых яек.
У 1854 г. амерыканцы выявілі вялікае радовішча гуана і пачалі яго здабычу, што прывяло да пратэстаў адначасова Нідэрландаў і Венесуэлы, якая лічылася спадчынніцай Іспаніі на Малых Антыльскіх астравах. Галандцы накіравалі да вострава ваенны карабель і спынілі незаконную здабычу. Спрэчка паміж Нідэрландамі і Венесуэлай была перададзена на суд каралеве Іспаніі, якая вырашыла яго на карысць Венесуэлы (1865 г.)[4]. Але афіцыйнае далучэнне да гэтай дзяржавы адбылося толькі ў 1895 г. У 1878—1912 гг. амерыканцы працягвалі здабычу, пакуль запасы гуана не былі вычарпаны.
Венесуэла здолела ўсталяваць эфектыўны кантроль над востравам толькі ў 1950 г. У 1978 г. пачала працу навуковая станцыя імя Сімона Балівара. У 1980 г. былі дасягнуты пагадненні аб згодзе на прыналежнасць вострава да Венесуэлы з ЗША і Францыяй. У 1988 г. з гэтым пагадзіўся прэм’ер-міністр Дамінікі.
У цяперашні час ніводная краіна не аспрэчвае правы Венесуэлы на востраў, аднак аспрэчваецца 200-мільная эканамічная зона.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Выгляд з космасу
-
Абрысы вострава ў 1647 г.
-
Станцыя імя Сімона Балівара
-
Паўночная частка вострава Авес
-
Марская чарапаха
-
Скаты каля вострава Авес
Зноскі
- ↑ Isla de Aves Архівавана 5 студзеня 2012.
- ↑ Average weather in Isla De Aves, Venezuela
- ↑ A. N. CLAY, ISLA DE AVES — A BIRD’S EYE VIEW Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Luis Alfonso Dávila García, ISLA DE AVES
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авес