Нідэрландскія Антыльскія астравы
| самакіравальная частка Каралеўства Нідэрландаў | |||||
| Нідэрландскія Антыльскія астравы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Nederlandse Antillen Antia Ulandes Antia Hulandes[1] | |||||
|
|||||
|
Дэвіз: «Libertate unanimus (Латынь: «Аднадушны свабодай»)» |
|||||
| Гімн: Anthem without a title | |||||
![]() |
|||||
|
1954 — 2010
|
|||||
| Сталіца | Вілемстад | ||||
| Мова(ы) | нідэрландская, англійская, пап'ямента[2] | ||||
| Афіцыйная мова | нідэрландская, пап'ямента і англійская | ||||
| Грашовая адзінка | Антыльскі Гульдэн | ||||
| Плошча | 800 | ||||
| Насельніцтва | 197,041 (2009 год)[3] | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .an | ||||
| Шчыльнасць насельніцтва | 246 чал./км² | ||||
| ВУП | 2,45 млрд | ||||
| Год разліку ВУП | 2003 | ||||
| Месца па ВУП | 180 | ||||
| ВУП на душу насельніцтва | 11 400 | ||||
| Часавы пояс | -4 | ||||
| Кіраўнікі дзяржавы | |||||
| Апошняя каралева | |||||
| • 1980-2010 | Беатрыкс | ||||
| Апошні губернатар | |||||
| • 2002-2010 |
Фрыц Годгедраг |
||||
| Апошні прэм'ер-міністр | |||||
| • 2006-2010 | Эмілі дэ Ёнг-Эльхагэ | ||||
| Гісторыя | |||||
| • 15 снежня 1954 | Заснаваныя | ||||
| • 1 студзеня 1986 | Аддзяленне Арубы | ||||
| • 10 кастрычнікa 2010 | Роспуск Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў | ||||
Нідэрландскія Антылы (нід.: Nederlandse Antillen) — да 2010 г. астраўная тэрыторыя ў Карыбскім моры, аўтаномная частка Нідэрландаў. Сталіца — горад Вілемстад на востраве Кюрасаа.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Група з трох буйных астравоў, Аруба, Кюрасаа і Банайрэ, знаходзіцца ў паўднёвай частцы архіпелага Малых Антыльскіх астравоў, каля ўзбярэжжа Венесуэлы. Група з трох больш дробных астравоў, Сінт-Мартэн, Сінт-Эстаціус і Саба, знаходзіцца на поўначы архіпелага, прыкладна ў 1000 км ад галоўных астравоў. Сінт-Эстатиус мае на ўсходзе марскія межы з дзяржавай Сент-Кітс і Невіс, Сінт-Мартэн па сушы мяжуе з заморскай абшчынай Францыі — Сен-Мартэн на поўначы, на паўднёвым захадзе па моры — з заморскай брытанскай тэрыторыяй Ангілья, на паўднёвым усходзе па моры — з заморскай абшчынай Францыі — Сен-Бартэльмі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1954 г. з Нідэрландскіх астраўных калоній у Карыбскім моры. У 1986 г. са складу Нідэрландскіх Антылаў выйшла Аруба. 10 кастрычніка 2010 г. востраў Банайрэ, востраў Саба, востраў Сінт-Эстаціўс былі далучаны да Нідэрландаў у якасці спецыяльных муніцыпалітэтаў, а Сінт-Мартэн і Кюрасаа набылі дзяржаўны статус у федэрацыі з Нідэрландамі.
Зноскі
- ↑ Papiamentu/Ingles Dikshonario, Ratzlaff, Betty; pg. 11
- ↑ "Antilles allow Papiamentu as official language", The Times Hague/Amsterdam/Rotterdam, 9 March 2007, page 2.
- ↑ World Gazetteer
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нідэрландскія Антыльскія астравы
