Перайсці да зместу

Аганья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аганья
чамор. Hagåtña
13°28′ пн. ш. 144°45′ у. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Тэрыторыя Гуам
Кіраўнік Джон Круз[d]
Гісторыя і геаграфія
Плошча 2,33 км²
Вышыня цэнтра 0 м
Часавы пояс UTC+10
Насельніцтва
Насельніцтва 1 051 чалавек (2010)
Шчыльнасць 451,07 чал./км²
Нацыянальны склад амерыканцы ЗША, чамора
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 96910 і 96932
ns.gov.gu/agana.h… (англ.)
Паказаць/схаваць карты


Аганья (ЗША)
Аганья
Аганья


Мапа

Аганья[1] (англ. і ісп. Agaña /əˈɡɑːnjə/, сучасная назва — Хагатна чамор. Hagåtña [həˈɡɑtɲə][2]) — другая па велічыні вёска, сталіца Гуама.

Першыя паселішчы чамора на гэтым месцы з'явіліся каля 500 года нашай эры. У 1668 годзе іспанцамі было заснавана паселішча і пабудаваная першая каталіцкая царква на востраве. У 1898 годзе пасля іспана-амерыканскай вайны Філіпіны і Гуам адышлі да амерыканцаў.

У 1940 годзе насельніцтва ўзрасло прыблізна да 10 тысяч жыхароў, што тады складала каля паловы колькасці ўсяго вострава.

8 снежня 1941 Гуам быў акупаваны японскімі захопнікамі. Пры вызваленні Гуама ў 1944 годзе Аганья моцна пацярпела ад амерыканскіх ваенных бамбардзіровак. Мноства жыхароў пакінула паселішча і перасялілася ў іншыя часткі вострава.

Аснову эканомікі вёскі, як і ўсяго вострава, складае турызм, прычым каля 90% турыстаў складаюць японцы. Будаўніцтва гатэляў і месцаў адпачынку згубна ўплывае на прыроду заліва, на беразе якога размяшчаецца Яганья.

Таксама ў сталіцу паступаюць адлічэнні за амерыканскую базу, якая займае прыкладна 30% тэрыторыі Гуама.

ГодКолькасць
1960 1 642
1970 2 119 [3]
ГодКолькасць
1980 896 [4]
1990 1 139
ГодКолькасць
2000 1 100
2010 1 051 [4]
ГодКолькасць
2020 943 [5]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Аганья ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.512, артыкул Гуам, таксама карта Гуама
  2. Вымаўленне на сайце chamorro.com(недаступная спасылка)
  3. https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:RO9lyRIHpnAJ:https://www.census.gov/newsroom/press-releases/2021/2020-census-guam.html&cd=10&hl=uk&ct=clnk&gl=ua
  4. 1 2 https://www.citypopulation.de/Guam.html
  5. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 16 сакавіка 2022.
  6. https://web.archive.org/web/20171001010801/http://quezoncity.gov.ph/index.php/quezon-city-business-district/350-sister-cities