Ханіяра
| Горад | |||
| Ханіяра | |||
|---|---|---|---|
| англ.: Honiara | |||
|
|||
| 9°28′ пд. ш. 159°49′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Кіраўнік | Q134087069?[1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 29 м | ||
| Водныя аб’екты | Ціхі акіян і Matanikau River[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+11 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 54 600 чалавек (2003) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 677 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ханіяра (англ.: Honiara) — сталіца Саламонавых Астравоў, адначасова з'яўляецца сталіцай правінцыі Гуадалканал. Колькасць насельніцтва налічвае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавыя астравы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.
Ханіяра з'яўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзбярэжжы вострава Гуадалканал, на якім акрамя шырокай узбярэжнай нізіны знаходзіцца самая высокая кропка Саламонавых астравоў — гара Маракамбуру (2330 м).
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, спякотны і вільготны. Тэмпература на працягу году амаль не змяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Спякотны і вільготны сезон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых астравах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор'е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з меланезійцаў. Афіцыйнай мовай з'яўляецца англійская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце англійскай мовы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ханіяра
